23 мая ў касцёле ў Санкт-Пецярбургу адбылася беатыфікацыя біскупа Антонія Малецкага і дзевяці паплечнікаў — каталіцкіх новапакутнікаў Расіі ХХ стагоддзя лацінскага і ўсходняга абрадаў.

Большасць з іх так ці іначай звязаныя з Беларуссю, піша каталіцкі тэлеграм-канал Sluchac hadko.
Беатыфікацыя — гэта стадыя, якая папярэднічае прызнанню святымі ў Каталіцкай царкве.
Усе гэтыя людзі былі рэпрэсаваныя сталінскай уладай.
Біскуп Антоні Малецкі (1861-1935) паходзіў з сям’і перасяленцаў з Беларусі, у 1880-х служыў у Віцебску і Менску.
Біскуп Караль Слівоўскі (1855-1933) служыў у 1880-х у Сянно і Лепелі.
Ксёндз Канстанцін Будкевіч (1867-1923) служыў у 1896-1903 у Віцебску.
Ксёндз Ян Тройга (1881-1932) з беларускай сялянскай сям’і Беласточчыны. У 1900-х служыў і выкладаў у Магілёве.
Ксёндз Антоні Дзямяшкевіч (1891-1937) з беларускай сялянскай сям’і Аршанскага павету, служыў на Смаленшчыне і Браншчыне.
Ксёндз Францішак Будрыс (1882-1937)
Ксёндз Антон Чарвінскі (1881-1938)
Ксёндз Павел Хоміч (1893-1942) з беларускай сялянскай сям’і з Ваўкавыску, у Санкт-Пецярбургскай семінарыі і акадэміі належаў да беларускага кола.
Манахіня Ганна Абрыкосава (1882-1936).
Свецкая Каміла Крушальніцкая (1892-1937), шляхцянка з Баранавічаў.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
У той спіс добра б трапілі каты пералічаных ахвяр, якія працавалі ў НКУС і іншых савецкіх структурах.
Прызнанне "праклятым" сэнсу не мае. Хто ведае, можа чалавек пакаяўся ў апошні момант, як злодзей на крыжы. З гэтай жа прычыны спынілі практыку не хаваць самазабойцаў з усімі і не маліцца за іх - вось іх акурат калісьці лічылі такімі праклятымі і загубленымі.