Каханне і сэкс1414

У Швецыі анлайн-сэкс прыраўнялі да прастытуцыі: карыстальнікам OnlyFans пагражае турма

З 1 ліпеня ў Швецыі ўступае ў сілу новы закон, які прыраўноўвае аплату сэксуальных дзеянняў у інтэрнэце да набыцця сэксу ў рэальным жыцці. Карыстальнікаў OnlyFans і падобных платформаў, якія замаўляюць інтымныя шоу у жывым эфіры, будзе чакаць крымінальная адказнасць.

Парламент Швецыі прыняў новы закон, які прыраўноўвае куплю сэкс-шоу ў інтэрнэце да аплаты сэксу з прастытуткай.

Па новых правілах забараняецца аплачваць сэксуальныя дзеянні, якія выконваюцца па індывідуальным запыце — напрыклад, у фармаце «пакажы гэта, зрабі тое». Ключавое адрозненне — «персаналізацыя» кантэнту. 

Прагляд і аплата папярэдне запісанага кантэнту для дарослых застануцца законнымі.

Таксама пад забарону трапляе не толькі купля анлайн-сэксу, але і садзейнічанне: дапамога ў прасоўванні, арганізацыя падобных паслуг і нават арэнда жылля для гэтага можа расцэньвацца як саўдзел.

Асабліва трывожыць сэкс-работнікаў палажэнне пра «трэція бакі»: цяпер, напрыклад, партнёр мадэлі можа быць абвінавачаны ў сутэнёрстве, калі яна працуе з іх супольнага дому.

Швецыя з 1999 года прытрымліваецца так званай «паўночнай мадэлі» (Nordic Model): купля сэксу караецца турэмным зняволеннем тэрмінам да аднаго года, а продаж — не. Такі падыход заснаваны на ідэі, што прадаўцы сэксуальных паслуг (у асноўным жанчыны) нярэдка аказваюцца ва ўразлівым становішчы, тады як купцы (у асноўным мужчыны) — галоўныя вінаватыя ў эксплуатацыі. Турэмным зняволеннем тэрмінам да 4 гадоў па шведскіх законах караецца і сутэнёр.

Але з развіццём інтэрнэту межы паміж афлайнам і анлайнам сцерліся. Многія спажыўцы зараз аддаюць перавагу інтымнаму ўзаемадзеянню ў лічбавым фармаце, што прывяло да неабходнасці «лічбавай мадэрнізацыі» закона.

«Гэта новая форма куплі сэксу, і нам трэба, каб законы ішлі ў нагу з тэхналагічным прагрэсам», — цытуюць СМІ заяву дэпутата ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Тэрэзы Карвалья (Teresa Carvalho).

Прыхільнікі закону сцвярджаюць: калі сэксуальнае дзеянне забаронена ў рэальнасці, то яно павінна быць забаронена і ў інтэрнэце. На іх думку, анлайн-кантэнт можа стаць дарогай да больш небяспечных формаў эксплуатацыі і нават да гандлю людзьмі.

Некаторыя шведскія палітыкі лічаць, што закон — толькі пачатак. Асобныя дэпутаты заклікаюць да поўнай забароны платформаў тыпу OnlyFans і ўвядзення ўзроставых абмежаванняў на порнасайтах, каб абараніць дзяцей ад шкодных матэрыялаў.

Як піша шведскае выданне The Local, былы паліцыянт, а цяпер дэпутат-ліберал Марцін Мелін (Martin Melin) адзначыў у парламенце, што сачыць за выкананнем новага закона будзе складана:

«Я пакуль не разумею, як паліцыя зможа гэта даказваць. Але няхай гэта будзе галаўным болем пракуратуры».

Закон атрымаў шырокую падтрымку парламентарыяў і набывае моц 1 ліпеня 2025 года. Цяпер аплата індывідуальных сэксуальных паслуг у інтэрнэце — напрыклад, жывых трансляцый з выкананнем канкрэтных дзеянняў па замове — будзе разглядацца як набыццё сэксуальных паслуг і карацца пазбаўленнем волі тэрмінам да аднаго года. Таксама пад адказнасць трапляюць тыя, хто спрыяе такой дзейнасці або атрымлівае з яе прыбытак — ім можа пагражаць да дзесяці гадоў турмы.

Апытанка

Каментары14

  • Рэальна цікава
    21.05.2025
    Якая пазіцыя ў гэтым пытанні ў феміністак Ментусавай ці Малюковай? Зноў "проклятый патриархат ограничивает женщин" ці не?

    Будзеце браць каментар?
  • Glenn
    21.05.2025
    "падыход заснаваны на ідэі, што прадаўцы сэксуальных паслуг (у асноўным жанчыны) нярэдка аказваюцца ва ўразлівым становішчы, тады як купцы (у асноўным мужчыны) — галоўныя вінаватыя ў эксплуатацыі."
    Швеция находится в серьезной стадии деградации. То есть сажать, по их логике, надо не продавцов наркотиков, а тех кто их потребляет.
  • Жорж
    21.05.2025
    Нельзя в Европе наказывать за секс. Чем же тогда Европа и её ценности будут привлекать людей со всего мира? Не будем ханжами, но ведь именно сексуальная свобода привлекает в Европу людей со всего мира.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць