Ежа1515

Фэст беларускага халадніка крочыць па планеце

У канцы мая беларусы ўпершыню правядуць свята халадніка. Да ініцыятывы далучыліся Вільня, Уроцлаў і Хайфа. 

Фота: vecteezy.com

Ідэю пра фэст беларускага халадніка падаў гісторык, культуролаг, адзін з найлепшых знаўцаў традыцыйнай кухні Алесь Белы. Гісторык кіраваўся прыкладам літоўцаў: гэтая страва, як і многое іншае, беларусаў з літоўцамі лучыць.

У канцы траўня ў Вільні трэці год будуць праводзіць маштабны фэст халадніка. Тое, што пачыналася як культурніцкая ініцыятыва, стала турыстычнай фішкай горада. Сёлета і беларусы Вільні далучацца да мясцовага святкавання.

З 30 траўня па 1 чэрвеня ў «Карчме 1863» (Bokšto g. 2, Вільня) пройдзе міні-фэст беларускага халадніка.

«Мы з радасцю далучаемся да агульналітоўскага фэста халадніка, каб падзяліцца сваімі смакамі і адчуць водар суседскіх традыцый. У гэтыя дні халаднік стане сімвалам супольнасці, гасціннасці і культурнага дыялогу. Гэта наш спосаб сустрэць лета са смакам і нагадаць усім, як калісьці мы жылі ў адной дзяржаве, дзяліліся рэцэптамі, развівалі і ўзбагачалі традыцыі адзін аднаго. Бо кулінарная спадчына — гэта тое, што аб’ядноўвае нават праз стагоддзі», — распавялі ў «Карчме». 

Ідэю Белага падхапілі яшчэ некалькі асяродкаў.

Хайфа (Ізраіль) будзе рабіць свята 29 траўня (Hajfa, HaNeemanim 22) у 18:00.

Уроцлаў (Польшча) прызначыў свой фэст на 31 мая.

Мерацца правесці Дзень халадніка і ў Батумі (Грузія).

Пра гісторыю і рэцэпты халадніка, самай летняй і выключна здаровай стравы, можна прачытаць тут.

Каментары15

  • Ёсік
    26.05.2025
    У 2011 годзе прыязджаў магчымы бізнэс-партнёр з Індыі, гадоў 30 хлопцу. Павёз яго за горад у кафэ, вельмі смачны тамака халаднік гатуюць. Разглядаў доўга, пытаўся, як можна бурак есьці халодным, калупаўся лыжкай, але палову з'еў. На заўтра не пра.раўся, сказаў, што летам самае то.
  • Тутэйшы аглядальнік
    26.05.2025
    А холоднік то літоўскі, спадары, так,так...
  • из рая ль
    26.05.2025
    а Ізраіль якім бокам да халадніка?

Цяпер чытаюць

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі15

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

Зборная Беларусі згуляла другую нічыю запар у матчы, які нічога не значыў3

На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян6

Новы графік БЧ скасоўвае два цягнікі ў Віцебскай вобласці. Без чыгункі застануцца і некаторыя райцэнтры11

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў30

Мінчанка абвінаваціла правінцыялаў, якія імкнуцца ў сталіцу, у калгасным менталітэце. Ёй адказалі26

«Мінсктранс» плануе аднавіць аўтобуснае злучэнне з Літвой з 21 лістапада6

Беларуска ў сярэдзіне лістапада пайшла ў лес і вярнулася з кашом лісічак4

У мінскай краме памерла пажылая жанчына5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі15

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць