Культура33

Карціну Густава Клімта прадалі за $236 мільёнаў. Гэта рэкорд

Карціну аўстрыйскага мастака Густава Клімта «Партрэт Элізабет Ледэрэр» прадалі на аўкцыёне Sotheby’s за 236,4 мільёна даляраў. Імя пакупніка не называецца, піша Bloomberg.

У таргах удзельнічалі шэсць чалавек, якія змагаліся за куплю карціны на працягу 20 хвілін. Партрэт стаў самым дарагім творам сучаснага мастацтва, калі-небудзь прададзеным на аўкцыёне, адзначылі ў Sotheby’s.

Карціна належала калекцыянеру Леанарду Лаўдэру. Яна захоўвалася ў яго доме ў Нью-Ёрку. У чэрвені 2025‑га Лаўдэр памёр ва ўзросце 92 гадоў. Усяго на аўкцыёне гэтым вечарам было прададзена пяць работ Клімта з яго калекцыі. Агульная сума склала 392 мільёны даляраў.

Фота: Wikimedia Commons / Sotheby's

Партрэт 20‑гадовай Элізабет Ледэрэр — дачкі аўстрыйскага прамыслоўца і мецэната, які падтрымліваў і Клімта — мастак напісаў у перыяд з 1914 па 1916 год. У 1918‑м ён памёр, а партрэт стаў часткай калекцыі, якая захоўвалася ў заможнай яўрэйскай сям’і ў Вене. 

Каментары3

  • Гиленд
    19.11.2025
    Не,мне Рудольф Мухоморов больше нравится.
  • Эйк
    19.11.2025
    Ну тут хоць ёсць мастацтва, гэта не нейкi сiнi простакутнiк.
  • бабруйчанін
    19.11.2025
    Гандль хуууутворчасцю галівуд шоу бізьнісь ..легальны адмыў грошай
    Каб гэта мела прыбытак ці перспектыву інвестара Бафет увесь Лувр з Эрмітажэм у дадатак скупіл ))) а ен у кэшэ захоўвае , кітайскімі электромабіля скончыл.

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць