Жыхар Брэста перастаў быць шматдзетным бацькам пасля генетычнай экспертызы
З пазовам аб аспрэчванні бацькоўства ў суд звярнуўся жыхар Брэсцкай вобласці. Мужчына разам з былой жонкай выхоўваў чатырох дзяцей.

Падчас сваркі жанчына сказала, што ён не з’яўляецца бацькам. Яе словы сталі нечаканасцю, мужчына вырашыўся на правядзенне генетычнай экспертызы ў судовым парадку.
Пры правядзенні даследавання біялагічных узораў жыхара Брэсцкай вобласці і чатырох дзяцей эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці выключылі біялагічнае сваяцтва мужчыны ў дачыненні дзяцей.
Вынікі экспертызы сталі падставай для выключэння з запісу акта аб нараджэнні дзяцей звестак пра яго бацькоўства. Вось і аліменты плаціць не трэба.
Каментары