Грамадства44

Амаль палова выпускнікоў дзявятых класаў паступаюць у каледжы

Такі выбар часта абумоўлены тым, што для паступлення ў гэтыя навучальныя ўстановы дастаткова дакументаў пра агульную базавую або сярэднюю адукацыю.

Амаль 50 % выпускнікоў дзявятых класаў аддаюць перавагу паступленню ў каледжы. Пра гэта распавяла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова, піша БелТА.

Паводле слоў А. Пятровай, для павышэння прэстыжу рабочых прафесій у Беларусі зроблена многае. Вялікае значэнне мае тое, што амаль палова школьнікаў паступаюць у каледжы пасля 9 класа. Такі выбар часта абумоўлены тым, што для паступлення ў гэтыя навучальныя ўстановы дастаткова дакументаў пра агульную базавую або сярэднюю адукацыю. Выключэнне складаюць толькі некаторыя творчыя спецыяльнасці, дзе неабходна ацаніць навыкі і здольнасці абітурыентаў.

Таксама з 2023 года каледжы маюць права павялічваць колькасць месцаў па напрамках, запатрабаваных эканомікай.

— Калі ёсць дадатковыя заяўкі на такую спецыяльнасць, то прыём установа можа павялічваць да 22 жніўня, — удакладніла А. Пятрова.

Спецыяліст звярнула ўвагу на тое, што лічбы прыёму ў каледжы штогод растуць. Паводле яе слоў, у 2025 годзе плануецца прыняць 28 тыс. чалавек на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі і амаль 39 тыс. (30 тыс. з іх — на бюджэтнай аснове) — сярэдняй спецыяльнай.

А. Пятрова таксама адзначыла станоўчую тэндэнцыю павелічэння колькасці асоб, якія паступаюць у каледжы на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Каментары4

  • Ёсік
    19.05.2025
    Адвучыўшыся 3 гады, атрымлівае спецыяльнасьць банкаўская справа, страхавая, бухгалтарская ды іншыя, за 4 гады - кампутарны адмысловец. Калі захоча далей вучыцца, у ВНУ прасьцей паступіць і па скарочанай праграме. А пасьля 11 класаў толькі пачынае свой дарослы шлях.
  • sdfd
    19.05.2025
    Найперш не галасі! , а каледжы здатныя даць базу?:))) яны напэўна нейкаму іншаму міністэрству падпарадкоўваюцца? :)))
  • Максим Дизайнер
    19.05.2025
    И все - на погромирование. Деды 3 поколения выраивали идеальный сорт картошки, а эти дурачки бегут овнокод писать, кототорый лет 15 автоматически генерируется.
Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць