Свет44

Крамлёўская метадычка ўжо настройвае прапагандыстаў, як трэба пісаць пра правал перамоў у Стамбуле

Крамлёўскія прапагандысты атрымалі чарговую інструкцыю-метадычку пра тое, як пісаць пра перамовы, што праходзяць 15 мая ў Стамбуле, даведалася «Медуза». Паводле гэтай інструкцыі, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін нават не збіраўся сам ехаць на гэтыя перамовы, а ў Крамлі цалкам разумеюць, што вынікі могуць быць непрыемнымі — напрыклад, новыя санкцыі.

Уладзімір Пуцін. Фота: Artem Priakhin SOPA Images LightRocket via Getty Images

У метадычцы тлумачыцца, чаму ў перамовах удзельнічае памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі — нібыта таму, што ён ужо кіраваў расійскай дэлегацыяй у Стамбуле ў 2022 годзе. Пры гэтым падкрэсліваецца, што Пуцін самастойна сфарміраваў дэлегацыю, не звяртаючы ўвагі ні на словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, ні на прапановы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

У метадычцы няма інфармацыі пра тое, што Расія мае намер прапанаваць на перамовах. Але расійскім СМІ прапануюць сцвярджаць, што ўмовы для Украіны цяпер горшыя, чым былі тры гады таму — хоць што менавіта маецца на ўвазе, не тлумачыцца.

Таксама з метадычкі вынікае, што лаяльным Крамлю журналістам варта рыхтаваць грамадскую думку да правалу перамоў. У тэксце гаворыцца пра новыя санкцыі, якія нібыта не паўплываюць на развіццё Расіі, бо яна добра адаптавалася да любых санкцый, а бюджэт ужо складзены з улікам гэтых абмежаванняў.

Нагадаем, што 14 мая быў абвешчаны склад расійскай дэлегацыі на перамовах у Стамбуле: Уладзімір Мядзінскі, намеснік міністра замежных спраў Міхаіл Галузін, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба Ігар Касцюкоў і намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін. Пра патрабаванні Расіі на гэтых перамовах нічога не паведамляецца. ЗША, Украіна і еўрапейскія краіны патрабуюць 30-дзённага спынення агню без дадатковых умоў. Пуцін ставіцца да такой прапановы скептычна.

Па словах аднаго з паліттэхнолагаў, які супрацоўнічае з Крамлём, палітычны блок адміністрацыі прэзідэнта не меў дачынення да падрыхтоўкі пазіцыі дэлегацыі і не верыць у поспех перамоў. Таму і робіцца акцэнт на магчымыя санкцыі як на найбольш верагодны вынік сустрэчы.

Яшчэ ў ліпені мінулага года ў іншай метадычцы СМІ рэкамендавалася падаваць прапанову Пуціна аднавіць стамбульскія перамовы як шанец хутка завяршыць вайну. Але тады Пуцін патрабаваў, каб Украіна аддала Расіі цэлыя вобласці, якія расійскія войскі яшчэ нават не кантралявалі.

Каментары4

  • Лук-а прапал тожэ
    16.05.2025
    Пуцын прынёс многа гора і праблем людзям в Расыі, а я в Беларусыі, - гы-гы Гыгін сматры ў міня.
  • пыпа-герой-туалету
    16.05.2025
    Пакуль Зяленскі асабіста едзе ў Турцыю, пыпа-герой гераічна захапляе туалет! Так та НАТА! Што страшна?
  • Filipp
    16.05.2025
    І праз каго будуць сарваны гэтыя перамовы?

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву3

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?17

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву3

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць