Свет77

У Таджыкістане адмянілі крымінальную адказнасць за лайкі ў сацыяльных сетках

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падпісаў закон, які адмяняе пакаранне за тое, што карыстальнікі адзначаюць упадабаныя ім публікацыі, нават калі яны ўтрымліваюць заклікі да тэрарызму ці іншых цяжкіх злачынстваў. Закон уступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання, піша радыё «Озоди».

Калаж: freepik.com

Такое пакаранне дзейнічала з 2018 года — за лайкі пад пастамі, якія расцэньваліся як апраўданне тэрарызму, у Таджыкістане можна было трапіць у турму на тэрмін да 15 гадоў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, па гэтай норме былі асуджаныя больш за 1500 чалавек.

Улады лічаць «экстрэмісцкімі» пасты і відэа, якія распаўсюджваюць апазіцыйныя дзеячы і забароненыя арганізацыі. У паведамленні прэс-службы прэзідэнта не ўдакладняецца, што будзе з тымі, хто ўжо адбывае пакаранне.

У апошні час у Таджыкістане, які мяжуе з Афганістанам, Узбекістанам, Кыргызстанам і Кітаем, адбылося некалькі нападаў баевікоў, некаторыя з якіх заяўлялі пра сваю сувязь з Ісламскай дзяржавай.

Каментары7

  • Той самый выпадак
    14.05.2025
    Калі эўрапейская краіна горш за азіацкую дэспатыю. Паганы прыклад для усіх, як рабіць не трэба.
  • политзек
    14.05.2025
    даже в ТАджикистане, который застрял в средних веках, дошло, что это НЕНОРМАЛЬНО, запрещать выражать свое отношение к чему-либо.
    и только совхозному дегенерату со своей сворой это не доходит
  • Это вам не тут, а там не вам
    14.05.2025
    Так это - Таджикистан, а тут - скотный двор русского мира в виде Сомали.

Цяпер чытаюць

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Усе навіны →
Усе навіны

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы45

Арыштавалі экс-начальніка ДАІ Партызанскага раёна Мінска1

«Ніхто не мае права забараніць мне абняць дзіця». Мінчанка здзівілася строгім правілам у дзіцячым летніку5

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча26

Беларускі бізнэсмен, якога шукае Інтэрпал, адкрыў рэстаран у Варшаве. Цяпер з ім судзяцца былыя падначаленыя9

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон8

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну7

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў5

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць