Здарэнні1010

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў

4 мая польскія медыі паведамілі пра затрыманне ў цэнтры варшаўскай сталіцы беларуса на BMW. Сёння tvn24.pl паведаміла падрабязнасці той гісторыі.

Скрыншот відэа tvn24.pl

Ноччу 3 мая паліцэйскія ўмяшаліся ў сітуацыю з кіроўцам BMW на пляцы Трох Крыжоў. Іх увагу прыцягнуў яго агрэсіўны стыль кіравання аўто. Калі яны загадалі яму спыніцца для праверкі, мужчына пачаў ўцякаць. Да пераследу далучыліся ўсе паліцэйскія, якія былі паблізу, — расказаў Якуб Пацыняк, прэс-сакратар Раённай камендатуры паліцыі Варшава I.

На вуліцы Брацкай кіроўца ўдарыўся ў бетонныя лаўкі, пасля чаго пакінуў аўто і працягваў уцякаць пешшу. Праз некалькі дзясяткаў метраў ён быў затрыманы паліцэйскімі. Гэтыя ж супрацоўнікі знайшлі ў ягоным аўтамабілі значную колькасць наркотыкаў. Відавочна, менавіта таму падазраваны не спыніўся для дарожнай праверкі. Гэта 37-гадовы грамадзянін Беларусі, які неаднаразова быў у полі зроку праваахоўнікаў, — дадае прэс-сакратар.

Мужчыну даставілі ў камендатуру. Яго праверылі спецыяльным тэстарам на наяўнасць наркатычных рэчываў у арганізме. Высветлілася, што ён быў пад уздзеяннем амфетаміну і какаіну, што сам і пацвердзіў. У бальніцы ў яго ўзялі кроў для далейшага дэталёвага аналізу.

Да справы далучыліся крыміналісты з аператыўна-разведвальнага аддзела камендатуры, якія займаюцца барацьбой з наркатычнай злачыннасцю. Паводле іх звестак, затрыманы жыў разам з 27-гадовай грамадзянкай Украіны.

Калі паліцэйскія прыехалі да пары на вуліцу Канапніцкай, яны заўважылі жанчыну перад домам, якая сядала ў Mercedes.

Скрыншот відэа tvn24.pl

— Яны правялі ў дачыненні да яе аператыўныя дзеянні і ў яе сумачцы знайшлі какаін і марыхуану. Далейшыя дзеянні праводзіліся ў кватэры, якую падазраваная не хацела добраахвотна адчыніць. Паліцэйскія выклікалі на месца ратавальнікаў, якія дапамаглі трапіць усярэдзіну. У вентыляцыйным канале былі знойдзеныя поліэтыленавыя пакеты з наркотыкамі, — расказаў прэс-сакратар.

Агулам па гэтай справе было канфіскавана амаль тры кілаграмы розных наркотыкаў: какаін, амфетамін, метамфетамін, мефедрон, галюцынагенныя грыбы, марыхуана і таблеткі MDMA. У паведамленні адзначаецца, што паліцыя таксама канфіскавала газавы пісталет, грошы, мабільныя тэлефоны і ювелірныя вагі.

— 37-гадовы мужчына атрымаў абвінавачанне ў нежаданні спыніцца на дарожную праверку і валоданні значнай колькасцю наркотыкаў. У сваю чаргу яго 27-гадовай партнёрцы таксама былі выстаўленыя абвінавачанні ў валоданні значнай колькасцю забароненых рэчываў, — адзначае Пацыняк.

Скрыншот відэа tvn24.pl

Суд задаволіў хадайніцтва пракуратуры і прызначыў абодвум падазраваным часовы арышт тэрмінам на тры месяцы.

Ім абодвум пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары10

  • А
    14.05.2025
    "Беларуса з пагоняй затрымалі ў Варшаве" vs. "Беларуса з Пагоняй затрымалі ў Менску"
  • Кальян
    14.05.2025
    Дыскредытавау Пагоню
  • Filipp
    14.05.2025
    Дарвалісь беларусы да свабоды - што не тыдзень новая справа звязаная з наркотыкамі(

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала29

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах13

Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ37

У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў7

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»3

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

Гравітацыйная мадэль NASA дэманструе «бульбападобную» форму Зямлі10

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы1

У лесе пад Берлінам знайшлі тайнік са зброяй. Разведка Германіі лічыць, што яна прызначалася для забойстваў па заказе Расіі3

УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала29

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць