Грамадства1212

«Лукашэнка сакрэтна вызваліў «фірму» сына ад падаткаў». Belpol выпусціў расследванне пра Прэзідэнцкі спартыўны клуб

Belpol выпусціў новае расследаванне, гэтым разам — пра дзейнасць Прэзідэнцкага спартыўнага клуба (ПСК). У арганізацыі былых сілавікоў заявілі, што гэтая структура служыць для легалізацыі хабараў, ухілення ад выплаты падаткаў, а таксама патранату над блізкімі да ўлады «чорнымі» і «шэрымі» бізнэсамі. «Люстэрка» выбрала асноўнае з фільма.

Дзмітрый і Віктар Лукашэнка. Фота: НАК Беларусі
Дзмітрый і Віктар Лукашэнкі, Мінск, снежань 2019 года. Фота: НАК Беларусі

Прэзідэнцкі спартыўны клуб існуе з 2005 года. Узначальвае яго сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый. На сайце арганізацыі сказана, што яе мэта — папулярызацыя актыўнага ладу жыцця, развіццё фізкультуры і спорту.

Па дадзеных Belpol, крыніцы фінансавання ПСК не афішуюцца, таму інфармацыю ім «давялося збіраць па крупінах». Першы дакумент, які трапіў у рукі экс-сілавікоў, — аўдыт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба за 2012−2014 гады, які быў праведзены ў 2015-м. Дакументу 10 гадоў, аднак, як сцвярджаюць расследавальнікі, у ім яны знайшлі цікавыя моманты, «якія праліваюць святло на дзейнасць ПСК».

«Першае, што кінулася ў вочы, гэта наяўнасць на момант правядзення аўдыту не менш за 14 дэпазітных рахункаў, адкрытых у «Беларусбанку» і «Белінвестбанку», — кажа ў фільме прадстаўнік Belpol Уладзімір Жыгар. — Што такое дэпазітны рахунак? Па сутнасці, гэта арэнда вашых грошай банкам. Банк імі карыстаецца і плаціць вам [за гэта] пэўныя грашовыя сродкі».

У арганізацыі былых сілавікоў заявілі, што яны валодаюць пэўнымі звесткамі аб сумах, якія ПСК залічваў на свае дэпазітныя рахункі. Так, 20 ліпеня 2020 года клуб заключыў дзве дамовы з «Беларусбанкам». Адна на размяшчэнне 1,45 мільёна еўра, другая — на 26 мільёнаў долараў.

«І гэта ўсяго толькі два дэпазіты. Нагадаем, іх было як мінімум 14», — адзначае Уладзімір Жыгар і ўдакладняе «Люстэрку», што к 2020-му вядомыя ім уклады ў ПСК захаваліся, але дадзеных па кожным з іх у BELPOL няма.

"Падатак на прыбытак", указаны ў дакуменце фірмы, якая праводзіла аўдыт у ПСК у 2015 годзе. Скрыншот: YouTube-канал BELPOL
«Падатак на прыбытак», указаны ў дакуменце фірмы «Аўдыт 3Д», якая праводзіла аўдыт у ПСК у 2015 годзе. Скрыншот: YouTube-канал Belpol

Другое, на што звярнулі ўвагу ў аўдытарскім дакуменце былыя сілавікі, — падатак на прыбытак. За тры гады ў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў беларускіх рублях ён склаў:

  • у 2012-м — 19,8 мільярда,
  • у 2013-м — 16,7 мільярда,
  • у 2014-м — 17,6 мільярда.

Пакуль жа экс-сілавік просіць звярнуць увагу на трэцюю дэталь у дакуменце і цытуе: «Згодна з распараджэннем прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкі спартыўны клуб вызвалены ад выплаты падаткаў. Сумы налічаных падаткаў застаюцца ў распараджэнні арганізацыі для рашэння сваіх статутных задач».

«Значыць усе гэтыя налічаныя ПСК падаткі налічваюцца клубу фармальна, паколькі ні адну капейку, ні адзін рубель клуб у выглядзе падаткаў не заплаціў. Як вам такое? — задаецца пытаннем Уладзімір Жыгар. — Тата сваім сакрэтным распараджэннем вызваляе «фірму» сына ад выплаты падаткаў. Карупцыя? У чыстым выглядзе карупцыя».

Адкуль у ПСК даход?

Дзмітрый Лукашэнка на Кубку Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Мінск, 2022 год. Фота: БЕЛТА
Дзмітрый Лукашэнка на Кубку Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Мінск, 2022 год. Фота: БелТА

Па словах Уладзіміра Жыгара, падчас расследавання яны знайшлі не толькі «фармальна легальныя даходы спартыўнага клуба», але і «чорныя» схемы. Такім чынам, адкуль, па версіі экс-сілавікоў, у Прэзідэнцкага спартыўнага клуба даходы?

Першым — ва ўласнасці ПСК знаходзіцца шэраг будынкаў і збудаванняў у Мінску. У Belpol сцвярджаюць, што іх арганізацыя атрымала ад дзяржавы на беззваротнай падставе. Сярод аб'ектаў, якія ўваходзяць у гэты спіс, Уладзімір Жыгар называе:

  • будынак на Кальцова, 112 плошчай больш за 2000 «квадратаў» (яго арандуе «Клуб тэніса», заснавальнікам і ўласнікам якога з'яўляецца ПСК)
  • будынак на Варанянскага, 35 плошчай 513 «квадратаў» (памяшканне спецыялізаванае, дзе размяшчаюцца, напрыклад, склады),
  • плошчы ў «Мінск-Арэне»,
  • крыты лядовы каток Палаца спорту.

«Гэтымі памяшканнямі ПСК распараджаецца, як хоча, спрытна атрымліваючы прыбытак ад арэнды, і не толькі», — заяўляе прадстаўнік Belpol і тлумачыць, што мае на ўвазе.

Так, па дадзеных аб'яднання былых сілавікоў, да асноўных арандатараў плошчаў ПСК адносяцца:

  • «Спорт Груп»,
  • «АТВ-ТЭХ»,
  • «Першая ўзорная тыпаграфія».

«Мы валодаем звесткамі аб сумах арэндных плацяжоў, выплачаных [дзвюма апошнімі арганізацыямі] на адрас ПСК у студзені 2022 года. Дык вось, «Першая ўзорная тыпаграфія» заплаціла 25 тысяч рублёў, а «АТВ-ТЭХ» — больш за 82 тысячы. У выніку звыш ста тысяч рублёў штомесяц толькі з двух фірм», — агучвае Уладзімір Жыгар дадзеныя за 2022 год.

Пры гэтым, што цікава, адзначае ён, заснавальнік гэтых арганізацый — Прэзідэнцкі спартыўны клуб.

«Значыць яны пераклалі грошы з адной кішэні — сваёй, у іншую — таксама сваю, тым самым, павялічыўшы на паперы выдаткі ўказаных двух фірм і знізіўшы падатковую базу, — тлумачыць прадстаўнік Belpol. — А з грошай, якія паступілі на рахункі ПСК у выглядзе прыбыткаў ад арэнды, яны наогул ні капейкі падаткаў не заплацілі, паколькі, як мы ведаем, ПСК рашэннем Лукашэнкі ад гэтага вызвалены».

Другі радок у спісе заработку Прэзідэнцкага спартыўнага клуба — дывідэнды, якія ён атрымлівае ад некалькіх створаных ім камерцыйных арганізацый і не плаціць з гэтага падаткі, расказваюць расследавальнікі.

Што гэта за фірмы?

Адна з іх — ужо ўзгаданая «Першая ўзорная тыпаграфія». Са спасылкай на дадзеныя Адзінага дзяржрэестра, экс-сілавікі паведамляюць, што з 2013 года яе адзіным уласнікам, заснавальнікам і бенефіцыярам з'яўляецца ПСК. У асноўным прадпрыемства займаецца вытворчасцю этыкетак і скрынь. Сярод іх кліентаў — «Камунарка», «Спартак», «Слодыч» і іншыя.

«Кожны рубель прыбытку, атрыманы ў выглядзе дывідэндаў, будзе выведзены на рахункі спартыўнага клуба. Адпаведна, падаткаў з гэтага прыбытку не будзе выплачана. Аніводнай капейкі, — падкрэслівае Уладзімір Жыгар. — Гэта карупцыя ў чыстым яе выглядзе».

Прадстаўнік Belpol кажа, што прыкладна па такой жа схеме працуюць і іншыя бізнэсы, якія заснаваў ПСК. У арганізацыі былых сілавікоў іх пералічылі яшчэ пяць.

Трэці пункт у графе даходаў ПСК, які выдзяляе Belpol, — спонсарская дапамога. У якасці аднаго з прыкладаў такой дабрачыннасці арганізацыя былых сілавікоў называе групу кампаній «ТАПАС».

На што трацяць грошы з рахункаў ПСК?

Дзмітрый Лукашэнка на ўручэнні сведчанняў перспектыўным спартоўцам і трэнэрам, Мінск, 2019 год. Фота: БЕЛТА
Дзмітрый Лукашэнка на ўручэнні пасведчанняў перспектыўным спартоўцам і трэнэрам, Мінск, 2019 год. Фота: БелТА

«ПСК робіць выгляд, што грошы выдаткоўваюцца на статутныя мэты. Існуе стыпендыяльная праграма падтрымкі таленавітай моладзі, адкрыта некалькі спартыўных пляцовак. Але ўсё гэта толькі фікцыя для замыльвання вачэй, — лічаць у арганізацыі былых сілавікоў. — Сумы, выдзеленыя на падтрымку моладзі, проста смехатворныя».

Для прыкладу Belpol прыводзіць дамову давання беззваротнай, спонсарскай дапамогі ад 15 лютага 2021-га. У дакуменце паказана, што клуб выдзеліў 900 рублёў аддзелу па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва. Гэтыя грошы прызначаліся для падрыхтоўкі да спартыўных мерапрыемстваў дзвюх дзяўчат-падлеткаў, якія паказалі высокія вынікі на рэспубліканскіх спаборніцтвах па біятлоне.

Для параўнання, дарэчы, экс-сілавікі паказалі дакумент пра спонсарскую дапамогу ПСК у адрас «Белтэлерадыёкампаніі». У лютым 2021 года яна склала 40 тысяч рублёў, а ў 2022-м — 55 тысяч.

«Вядома ж, [прадстаўнікі клуба] не раскажуць пра набыццё пісьмовага набору за 300 тысяч расійскіх рублёў (на момант заключэння дамовы — 9 лютага 2023-га, гэта каля 4 тысяч долараў па курсе Банка РФ. — Прым. рэд.) <…>, — адзначае Уладзімір Жыгар, пералічваючы яшчэ шэраг прадметаў. — Тое ж самае ніхто не раскажа вам пра тое, што ў 2022 годзе [ПСК] набыў за 182,9 тысячы еўра прэміяльны аўтамабіль Mercedes-Benz V300D <…>. Мы ўжо маўчым пра паездкі ў ААЭ і адпачынак у прэміяльных гатэлях».

«Пры гэтым Прэзідэнцкі спартыўны клуб пазіцыянуецца як выключна спартыўная структура, якая створана для падтрымання спорту на тэрыторыі Беларусі, — падсумоўвае прадстаўнік Belpol. — І з'яўляецца некамерцыйнай».

Каментары12

  • Влад
    11.05.2025
    Ещё бы про Белорусские облачные технологии и Национальный центр обмена траффиком расследование провели, как эти конторы Вити при ОАЦ делают деньги из воздуха и что за фирмочки при них кормятся. А санкции и нет.
  • даведка
    11.05.2025
    И с какой целью на днях изменена IP-адресация DNS-серверов «Белтелеком», зациклив Витебский и Могилевский филиал, Гомельский и Брестский филиал, филиал МГТС и Гродненский филиал, отдельно от остальных Минский филиал.
  • даведка
    11.05.2025
    Президентский спортивный клуб является учредителем ЗАО «Спорт-пари», через которое занимается электронными лотереями «Спортлото», «Кено» и прочими, а вообще весь лотерейный бизнес в стране возглавляют отставные охранники Александра Лукашенко, а также его сыновей Виктора и Дмитрия Лукашенко...

    С учётом того, что регулятором в сфере деятельности казино и электронных лотерей выступает Оперативно-аналитический центр при Лукашенко (ОАЦ), который непосредственно возглавляет бывший офицер и начальник СБП, а также среди личного состава много выходцев из охраны Лукашенко, то я нисколько не удивлён всем тем фактам отмыва преступных доходов через белорусские казино и отставных силовиков Лукашенко, которые в начале года обнародовали журналисты, а обнародовавшего их финансиста на днях убили...

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?11

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

9 жніўня — пяць гадоў з пачатку пратэстаў у Беларусі. Спіс акцый у розных гарадах і краінах15

Ці паладзіў Ціханоўскі з Вячоркам?11

Знаёмая аддала мінчуку стары вясковы дом на хутары — той ператварыў яго ў шэдэўр11

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?12

У Беларусь прыбылі першыя расійскія вайскоўцы для сумесных вучэнняў9

У Мінску з аўкцыёну прадаюць кватэру плыўчыхі Аляксандры Гераcімені5

«Мы сустрэлі захад, мы сустрэлі світанак». Жанчына расказала, колькі гадзін стаяла ў чарзе, каб выехаць з Беларусі ў Літву21

Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

У ліпені выпала амаль у паўтара разы болей ападкаў, чым звычайна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?11

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць