Ва ўніверсітэты плануюць набраць больш за 5 тысяч мэтавікоў. Палова з іх — медыкі
У гэтым годзе ва ўніверсітэтах будзе каля 5,3 тысячы мэтавых месцаў. З іх 2,3 тысячы — на медыцынскія спецыяльнасці, 1,2 тысячы — на сельскагаспадарчыя.

Пра гэта паведамляе Міністэрства адукацыі.
Таксама сярод запатрабаваных у арганізацый-заказчыкаў спецыяльнасцей — «Электраэнергетыка і электратэхніка», «Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў», «Правазнаўства», «Лясная гаспадарка».
Усяго ў ВНУ плануюць набраць 48,3 тысячы студэнтаў. Гэта значыць, што пад мэтавікоў адводзяць 11% месцаў.
Колькасць арганізацый-заказчыкаў, якія падалі заяўкі на мэтавыя месцы ў ВНУ, перавышае 400.
Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі пад мэтавікоў выдзелілі 890 месцаў на больш чым 70 спецыяльнасцях.
Колькасць заяў ад абітурыентаў на мэтавыя месцы не абмежаваная. Тыя, хто не пройдзе па конкурсе на мэтавую падрыхтоўку, могуць удзельнічаць у агульным конкурсе на агульных падставах. Студэнты, якія адвучацца на мэтавым кірунку, павінны пасля адпрацаваць 5 гадоў размеркавання.
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары