Нерухомасць11

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?

У I квартале 2025 года ў сталіцы зарэгістравана 3516 здзелак куплі-продажу кватэр. Амаль 40% з іх прыпала на кватэры ў цэнавым дыяпазоне $60—80 тыс., а найбольшая колькасць здзелак была здзейснена ў Кастрычніцкім раёне Мінска, піша Office Life.

Траецкае прадмесце

Паводле даных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, усяго за I квартал 2025 года было прададзена 180,6 тыс. квадратных метраў кватэр. Агульная сума гэтых здзелак — $300,8 млн у эквіваленце.

  • 45% здзелак прыпала на аднапакаёвыя кватэры;

  • 9% — доля новабудоўляў, абсалютная большасць якіх — аднапакаёвыя. Пры гэтым больш за палову такіх кватэр маюць плошчу больш за 44 квадратныя метры, то бок патэнцыйна могуць мець большую колькасць пакояў;

  • 19% кватэр — гэта кватэры з цаной вышэй за $100 тыс. Іх доля з пачатку года вырасла на 3%;

  • на «другасным рынку» больш за ўсё падаражэў квадратны метр у аднапакаёвых кватэрах: плюс $100 і склаў $1810, што з'яўляецца рэкордам за 10 гадоў;

  • у новабудоўлях мацней за ўсё падаражэлі «двушкі» (плюс $80, да $1670 за квадратны метр у сярэднім).

Больш за ўсё здзелак — 656 — здзейснена ў Кастрычніцкім раёне Мінска, пры гэтым 500 з іх — у мікрараёне «Мінск-Свет».

Для параўнання: у Партызанскім раёне было прададзена 121 кватэра, то бок у 5,4 раза менш.

Больш за 100 здзелак здзейснена ў пяці мікрараёнах Мінска: «Мінск-Свет», Сухарава, Серабранка, Малінаўка, Зялёны Луг.

А дзе самыя дарагія кватэры?

Самыя дарагія раёны Мінска — Цэнтральны і Кастрычніцкі, сярэдняя цана за квадратны метр у іх павялічылася да IV квартала прыкметна мацней, чым у іншых раёнах, — на 7%, адзначаюць у НКА.

Топ-10 мікрараёнаў па сярэдняй цане квадратнага метра:

  • Траецкае прадмесце, Асмалоўка — $2400;
  • Цэнтр — $2360;
  • Вялікая Сляпянка — $2270;
  • Вяснянка — $2210;
  • Грыбаедава — $2200;
  • Маяк Мінска — $2130;
  • Левада — $2130;
  • Раманаўская Слабада — Цэткін — $2100;
  • Лебядзіны — $2080;
  • Грушаўка — $1980.

Каментары1

  • ваван
    28.04.2025
    такие цены уже Минск видел. Это был год 2007 -2008.... Так и доллар был тогда не чета этому.... Что было потом в 9, 10 и 11 напоминать думаю не надо... Утилизация денег, превращение лишней бумаги в бетон....

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць