Грамадства

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Выехаць па ёй з Чыжоўкі аўтамабілісты не змогуць ужо з 10 мая.

Мост цераз Свіслач па вуліцы Галадзеда ў Мінску. Фота: Мінск Навіны

Рашэнне Мінгарвыканкама пра перакрыццё руху па вуліцу Галадзеда з'явілася на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Участак руху ад скрыжавання з вуліцай Убарэвіча да вуліцы Свіслацкай будзе закрыты з 10 мая і на даволі працяглы перыяд: зноў ездзіць па гэтым участку дарогі цераз Свіслач у Чыжоўку можна будзе толькі з 13 снежня.

Гарадскія ўлады афіцыйна адзначылі, што перакрыццё звязана з «пагрозай бяспецы дарожнага руху, у тым ліку жыццю і (або) здароўю грамадзян».

За пачварным чынавецкім канцылярытам хаваецца трывіяльны капітальны рамонт моста цераз Свіслач.

Яшчэ ў кастрычніку 2024 года дырэктар прадпрыемства «Гардарбуд» Сяргей Панёў паведамляў пра рамонт моста на вуліцы Галадзеда:

«Мост на вуліцы Галадзеда будзе рамантавацца, хутчэй за ўсё, з поўным перакрыццём руху. Паколькі існуюць мясцовыя шляхі аб'езду без значнага павелічэння маршруту. Такія меры дазволяць паскорыць тэрміны выканання работ», — тлумачыў летась Панёў.

Мост па Галадзеда не адзіны аб'ект інфраструктуры ў Мінску, які плануюць адрамантаваць у 2025 годзе. 

Нядаўна гараджане ўжо сутыкнуліся з сур’ёзнымі зменамі руху ў цэнтры: з 8 лютага з-за рамонту пуцеправода па вуліцы Маскоўскай раніцамі горад стаіць у корках. Работы тут працягнуцца да 1 снежня.

Паралельна рыхтуецца рамонт яшчэ прыкладна 10 аб’ектаў, сярод якіх пост цераз Свіслач па вуліцы Пуліхава, два пуцеправоды на вуліцы Даўгабродскай — праз вуліцу Ванеева і праз чыгунку Масква — Мінск і пуцеправод праз чыгунку на вуліцы Брэст-Літоўскай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»14

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»14

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць