Грамадства55

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў

Некаторыя з іх прызначаны для паветранай разведкі.

Nueva serie DJI Mavic 3 Enterprise
Беспілотнік DJI Mavic 3 Thermal Enterprise, прызначаны для паветранай разведкі. Фота: Grupo Acre Colombia

Міністэрства абароны Беларусі да канца года плануе набыць беспілотныя апараты на 3,3 мільёна долараў. На гэтую інфармацыю на сайце дзяржаўных закупак звярнуў увагу тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси».

У большасці выпадкаў гэта беспілотнікі кітайскай вытворчасці, але ёсць і адна пазіцыя без канкрэтыкі, адзначае рэсурс:

  • 187 FPV-дронаў Caddx X10 (версія AI) або аналаг;

  • 190 FPV-дронаў Caddx X10 (версія IR) або аналаг;

  • 20 камплектаў з FPV-дронамі;

  • 81 тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс на базе мультыкоптара DJI Mavic 3 Thermal у камплекце або аналаг;

  • 83 тактычныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы на базе мультыкоптара Autel EVO MAX 4T у камплекце або аналаг.

«Калі з FPV-дронамі ўсё зразумела, то DJI Mavic 3 Thermal і Autel EVO MAX 4T прызначаны для паветранай разведкі. Акрамя таго, апошні, дзякуючы цеплавізійнай камеры і лазернаму дальнамеру, на падставе тэхналогіі распазнавання штучнага інтэлекту здольны аўтаматычна ідэнтыфікаваць і захопліваць розныя тыпы цэляў, такія як крыніцы цяпла, людзі, якія рухаюцца, або транспартныя сродкі», — адзначае рэсурс.

Акрамя кітайскіх БЛА, у апошнія некалькі гадоў Мінабароны Беларусі актыўна набывала расійскія беспілотныя авіяцыйныя комплексы «Supercam» розных мадыфікацый, а таксама беларускія БАК «Беркут-3».

Нагадаем, на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які спрашчае парадак увозу ў Беларусь беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў «у інтарэсах сілавых, праваахоўных і іншых арганізацый». Акрамя таго, у мэтах узмацнення кантролю за абаротам БЛА ўводзіцца абавязак для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў узгадняць продаж БЛА да яго ажыццяўлення.

Каментары5

  • даведка
    27.04.2025
    Они этими дронами поубивают самих себя...
  • Вертер
    27.04.2025
    Инженеров не осталось. Даже в Минске расположены производства беспилотников, но эти беспилотники все китайские. Среди ментов инженеров не найдешь.
  • Беларус
    27.04.2025
    Мінабароны Беларусі пакуль яшчэ не існуе. Здрадзіўшыя ж Краіне карнікі і найміты рэжыму лукашэнкі ня могуць болей звацца беларускім абаронным ведамствам - здзейсненыя ўчынкі выключаюць гэткую магчымасць. Таму гэта абаронцы хунты, а не Беларусі. Але пакуль нацыянальная інфапрастора упарта не заўважае варага і наўпрост выдае яго за нешта сваё - станоўчыя зьмены наўрадці магчымы. Мы самі ня бачым розніцы паміж акупантам і акупаванай ім краінай. І шчыра зьдзіўляемся, чаму гэтую розьніцу не разумеюць нашыя суседзі?

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць