Ежа22

Малады кухар падзяліўся рэцэптамі той самай тварожнай запяканкі і амлету з дзіцячага садка — у тыктоку пускаюць слінкі

Беларус, які адпрацоўвае размеркаванне кухарам у дзіцячым садку, падзяліўся рэцэптамі вечных хітоў родам з дзяцінства — тварожнай запяканкі і амлету, ці, як яе называе хлопец, драчоны.

Каб прыгатаваць на сняданне тварожную запяканку, заварыць чай з цукрам і парэзаць хлеб, хлопец пачынае працоўную змену а шостай раніцы.

Інгрэдыенты на порцыю запяканкі

Спачатку кухар злучае ўсе сухія інгрэдыенты — манку, соль і цукар, — пасля ўбівае туды яйкі і, нарэшце, замешвае з тварагом. «Вельмі манатонная праца», — каментуе хлопец.

Перш чым выкласці тварожную масу на бляху, кухар, акрамя змазкі алеем, пасыпае яе сухарамі.

«Пасля бяром шпаталь і працуем тынкоўшчыкам ці маляром», — менавіта з будаўнічым працэсам параўноўвае тыктокер выраўнаванне тварожнай масы да ўзроўню «глянцавай паверхні» перад адпраўкай у духоўку на 20-30 хвілін пры тэмпературы 180-200 градусаў.

@nevpovar Утро в садике + рецепты запеканки из детства #повар #кулинария #садик #общепит #рецепты ♬ Elegant and gentle, Boccellini's Menuet - Kohrogi

Скарыначку запяканкі рэкамендавана змазаць смятанай і пасыпаць зверху цукрам і пасля гэтага адправіць яшчэ на хвілін дзесяць у духоўку. «Гэта неабавязкова, гэта мая інтэрпрэтацыя», — каментуе кухар.

Вось такая запяканка атрымалася ў хлопца.

У наступным роліку кухар падрабязна падзяліўся ўсімі этапамі гатавання пышнага амлету:

@nevpovar Утро в саду, + рецепт "Драчены" ДРАЧЕНА (на 1 порцию) Яйца куриные -1 шт Молоко -13 мл Сметана - 5г Масло растительное -2.5г Мука пшеничная - Зг Соль #дедскийсад #детсад #детскийсад #садик #общепит #повар #рецепты #кулинария #готовка #отработка ♬ Walking Around - Eldar Kedem

У каментарах многія дзякавалі хлопцу за падрабязныя рэцэпты, якія цяпер змогуць паўтарыць дома. «З’еў бы гэта ўсё сольна!», «Якое смакоцце!», — не хавалі захаплення і настальгічных пачуццяў некаторыя. Знайшліся і тыя, хто ўжо не можа дачакацца інструкцыі для той самай какавы з пенкай.

Частка людзей асобна адзначыла, што, на жаль, праца кухараў у садках цяжкая фізічна, але пры гэтым малааплатная (на партале rabota.by кухарам без досведу ў сярэднім прапаноўваюць тысячу рублёў за месяц на рукі, прычым у сталіцы, у рэгіёнах яшчэ менш. — НН). Сам аўтар відэа прызнаўся, што з нецярпеннем чакае апошняга дня адпрацоўкі. Пакуль жа спрабуе сябе ў ролі блогера-пачаткоўца.

Старт выйшаў добры — першыя рэцэпты набралі ў тыктоку больш за мільён праглядаў кожны.

Каментары2

  • Ёсік
    17.04.2025
    Вось як трэба жыць - скраў рэцэпт, выклаў, атрымае, а мо не атрымае, грошы за мільён праглядаў, і прыгажун. Але ж не тваё, а тых сталых кухарак, якія гадоў 20 робяць гэтыя сьняданкі.
  • кісё
    17.04.2025
    Ёсік, дык ён далёка не першы, хто "выкраў" і выклаў гэты рэцэпт. увогуле ўсе (ці амаль усе) кулінарные блогеры падглядаюць рэцэпты адзін у аднаго

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант14

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі2

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»26

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант14

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць