Свет22

Расія адправіла на МКС лётчыка, якога ва Украіне асудзілі за дзяржаўную здраду

32-гадовы Аляксей Зубрыцкі стаў першым у гісторыі касманаўтам з прыгаворам па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе. Прыгавор завочна вынес Вінніцкі гарадскі суд 11 сакавіка 2025 года.

Фота: Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў

Расследніцкі праект Радыё Свабода «Сістэма» пераказвае ключавыя моманты з судовага дакумента.

8 красавіка 2025 года з касмадрома Байканур да Міжнароднай касмічнай станцыі адправіўся чарговы экіпаж на борце ракеты «Саюз». Расійскія ўлады прымеркавалі запуск да 80-годдзя Перамогі і размясцілі на ракеце выяву помніка «Радзіма-маці». У складзе — амерыканец Джоні Кім і двое грамадзян РФ: Сяргей Рыжыкаў і Аляксей Зубрыцкі.

Зубрыцкі — ураджэнец Запароскай вобласці. Лейтэнант Узброеных сіл Украіны, служыў лётчыкам авіяцыйнага звяна ў складзе адной з воінскіх частак УСУ, што дыслакавалася ў Крыме.

Пасля пачатку крымскай анэксіі камандаванне прызначыла яго ў іншую частку на мацерыковай тэрыторыі Украіны і вызначыла тэрмін прыбыцця — да 12 мая 2014 года. Суд выявіў: «Да ўстаноўленага тэрміну [Зубрыцкі] на службу не прыбыў і пра сваё месцазнаходжанне камандаванню не паведаміў, хоць аб’ектыўна абавязаны быў і мог гэта зрабіць».

Згодна з рашэннем суда, Зубрыцкі, «будучы грамадзянінам Украіны, дакладна ведаючы пра ўсе вышэйзгаданыя абставіны, у перыяд з 22.03.2014 па 13.05.2014, знаходзячыся ў Севастопалі, наўмысна, з карыслівых памкненняў, здзейсніў пераход на бок ворага і гэтым нанёс шкоду суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці, абараназдольнасці, дзяржаўнай, эканамічнай і інфармацыйнай бяспецы Украіны».

Суд палічыў даказаным, што абвінавачаны служыў у расійскіх войсках больш за 10 гадоў, уключаючы перыяд поўнамаштабнай вайны.

Сапраўды, паводле біяграфіі на сайце Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў, з 2014 па 2018 год Зубрыцкі служыў у воінскіх частках у акупаваным Крыме і на поўдні Расіі — гэта 38-ы, 31-ы знішчальныя авіяцыйныя палкі, 960-ы штурмавы авіяполк.

У 2018-м Зубрыцкі пачаў шлях да зорак — быў залічаны ў атрад касманаўтаў. А ў канцы 2024 года, паводле інфармацыі на сайце «Роскосмасу», праходзіў падрыхтоўку ўжо на пляцоўцы Еўрапейскага касмічнага агенцтва ў Кёльне.

Ва Украіне Зубрыцкі завочна прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці па артыкулах «дзяржаўная здрада» і «дэзерцірства».

Каментары2

  • Выхаванне
    12.04.2025
    Выходзіць, яму было 21 год калі адбылася анэксія Крыма. Як шкада што ен зрабіў такую вялікую памылку…
  • Барадзед
    12.04.2025
    Очередного туриста вывели на околоземную орбиту. Теперь у него борщ только в тюбиках.

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Гамяльчук задрамаў у аўтобусе са шчанюком на руках — і стаў зоркай тыктоку1

У Расіі практычна перастаў працаваць Telegram3

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?4

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць