Культура44

Без Караткевіча і Шагала. У віцебскім лялечным тэатры зніклі з афішы многія спектаклі — у чым прычына?

У рэпертуары віцебскага тэатра «Лялька» амаль не засталося спектакляў для дарослых. Раней тут гралі і «Ладдзю роспачы» па Караткевічу, і пастаноўку пра Марка Шагала «Мастак. Вяртанне ў Віцебск». Цяпер адзіная прапанова ў афішы для гледачоў 16+ —тэатральна-канцэртная праграма «Калейдаскоп (не)звычайных гісторый». У астатнім жа рэпертуар складаюць такія казкі для самых маленькіх, як «Калабок» ці «Пятрушка» (апошні ўвогуле лічыцца персанажам рускага народнага лялечнага тэатра). З чым звязаныя такія перамены?

У адміністрацыі тэатра, куды журналіст «Нашай Нівы» дазваніўся ў якасці сталага гледача, паведамілі, што афішнае збядненне звязанае са звальненнямі акцёраў:

«Акцёры пайшлі, а маладняк навучыць яшчэ трэба, увесці ў рэпертуар. У нас жа былі занятыя і ўзроставыя акцёры: нехта перайшоў на новую пасаду, а іншым ужо складана ў свае 60+ скакаць у «Брэменскіх музыках» гэтак жа, як раней».

Год таму з тэатра быў звольнены колішні мастацкі кіраўнік Віктар Клімчук, які працаваў там з моманту стварэння «Лялькі». Менавіта з яго асобай і звязваюць найбольш прарыўныя і цікавыя пастаноўкі ў рэпертуары. Падчас яго працы калектыў тэатра быў неаднаразова адзначаны дыпломамі на прэстыжных міжнародных фестывалях. Пры гэтым звольнілі Клімчука нібыта за невыкананне планаў, за якія звычайна адказвае дырэктар, а не мастацкі кіраўнік.

Афіша тэатра на красавік. Можна пабачыць, што дадаткова тэатр дае пляцоўку іншым выступоўцам: так, у пачатку месяца на сцэне засвяцілася шоу псіхалагічных ілюзій ад фокуснікаў Алега Булавіна і Аляксандра Шышука. Таксама тут выступае віцебскі прыватны выязны тэатр «УхТышка», які робіць пастаноўкі на рускай мове. Фота: lialka.by.

Тое, што ўласная рэпертуарная разнастайнасць паменшала, у адміністрацыі звязваюць і з грашовымі складанасцямі, выкліканымі новым указам Лукашэнкі, які набыў моц з пачатку гэтага года. Згодна з ім тэатры сталі атрымліваць менш бюджэтных грошай — іх перавялі на роўнадолевае фінансаванне расходаў. Цяпер стварэнне новых пастановак, гастролі, аплата камунальных паслуг і эксплуатацыйных выдаткаў, а таксама выплата заробкаў ажыццяўляецца 50 на 50 — са сродкаў бюджэту і ўласных прыбыткаў тэатраў.

«Нам трэба больш зарабляць, таму застаецца менш часу на рэпетыцыі чагосьці новага, мусім больш выступаць», — патлумачылі ў адміністрацыі віцебскага тэатра «Лялька».

У сувязі з гэтым навінак у тэатры ці аднаўлення старога рэпертуару бліжэйшым часам не прадбачыцца.

«Мы больш нічога не пацягнем. Мабыць, праз нейкі час. І старыя пастаноўкі мы не спісваем, магчыма, яны таксама недзе нейкім чынам ажывуць».

Кадр з пастаноўкі «Калейдаскоп (не)звычайных гісторый». Фота: lialka.by

Пакуль у тэатры заклікаюць гледачоў падтрымаць іх «сваёй прысутнасцю» на актуальных спектаклях.

Варта адзначыць, што тэатр «Лялька» разам з Купалаўскім, Коласаўскім і РТБД застаецца адным з нешматлікіх тэатраў, дзе ўсе ўласныя спектаклі робяцца па-беларуску.

Каментары4

  • Антысемітызм у печку
    09.04.2025
    Я б таксама Шагала прыбрала б, і з шопераў, і з вячоркаўскага пашпарта. Дзе мы, а дзе Шагал. Ніхто з суседзяў, ні украінцы ні палякі ні прыбалты не ўзнімаюць на сцяг яўрэйскіх мастакоў (хай хоць 200 разоў таленавітыя), хоць там таксама хоць адбаўляй. Чаму? Можа, трэба пра гэта задумацца? А мы і рады, з міру па нітке. Ды чхаць, я думаю, Шагал хацеў на гояў (загугліце, што значыць слова, дарэчы).
  • Беларус
    09.04.2025
    Прычына відавочная - акупацыйны рэжым лукашэнкі. Які шаноўная рэдакцыя, нягледзячы на падзеі 2020 году, дагэтуль упарта і зацята выдае за сапраўдныя беларускія улады. Колькі яшчэ гадоў акупацыі ды ахвяр патрэбна, каб урэшце зразумець шкоднасьць публічнага прасоўваньня тэрміналогіі хунты ды пачаць называць рэчы сваімі імёнамі?
  • М
    10.04.2025
    Беларус, так сапраўды, а то чытаеш дэмсмі і думаеш, той гаўляйтар Кубэ таксама "бѣлорусская власть"?

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць