Ежа1212

Беларуска распачала чэлендж: выдаткоўваць на ежу толькі $20 на месяц. Што атрымалася?

Ірына паставіла сабе мэту: выдаткоўваць на ежу не больш за 20 даляраў (ці 62 беларускія рублі) на месяц. Такім чынам жанчына плануе забіць адразу двух зайцаў: эканоміць, а таксама жыць на дэфіцыце калорый, каб схуднець.

Ірына. Фота: скрыншот з тыктока @Irina_60_k

Пры гэтым беларуска амаль штодзённа выкладвае свой рацыён ў тыктоку, дэманструючы, што яе дэфіцыт калорый (1200-1300 калорый у дзень) — гэта не пра існаванне выключна на хлебе і вадзе.

Так, у дні, калі Ірына не працуе ў агародзе і, адпаведна, траціць менш калорый, яе дзённае харчаванне выглядае наступным чынам: грэчка з катлетай, салатай і кава без цукру на сняданне, суп з кіслай капустай на абед і кавалак пірага з начыннем з мяса і цыбулі на вячэру.

@irina_60_k Завтрак 06.04.25. #худеюклету #дефициткалорийхудею #дешевоисердито #вкусноибыстроготовим #хочуврек ♬ оригинальный звук - Irina_60_k

Часам замест паўнавартаснага прыёму ежы жанчына можа з’есці марозіва.

«Правіла маёй дыеты — есці тое, што я люблю, толькі ў меншых аб'ёмах. У марозіве 240 калорый, гэта нават менш за маю норму калорый на абед», — тлумачыць Ірына.

У канцы сакавіка жанчына якраз падбіла свае месячныя расходы на ежу. Што ж атрымалася ў ходзе яе эксперыменту? Закупалася Ірына ў крамах «Марцін», «Скрыжаванне», «Хіт», «Грошык», «Светлафор». З лютага па сакавік на прадукты ў яе пайшло амаль 89 рублёў, што больш за запланаваны бюджэт ажно на 27 рублёў. Але бабруйчанка падкрэслівае: частка прадуктаў у яе засталася на красавік.

«Я палічыла ўсе прадукты, якія ў мяне засталіся на 1 красавіка, іх выйшла на 32 рублі. А значыць мэту, якую я ставіла перад сабой, я выканала, нават сэканоміла тры даляры. Таму ў красавіку я буду працягваць жыць на 20 даляраў на месяц».

Варта адзначыць, што дадаткова эканоміць ёй дапамагаюць хатнія загатоўкі, а таксама часам — візіты дзяцей, якія прыходзяць у госці з нейкімі смакоткамі да стала.

@irina_60_k Итоги месяца #худеюклету #дефициткалорийхудею #дешевоисердито #вкусноибыстроготовим #хочуврек ♬ оригинальный звук - Irina_60_k

У каментарах некаторыя землякі не разумеюць, навошта так пакутаваць, і нават пішуць, што жыццё на такія грошы, у дэфіцыце — гэта не жыццё.

«Пастаўце перад сабой мэту быць шчаслівай! Гэта лепшы праект», — раяць каментатары. Але Ірына адразае: якраз па віне дарадцаў, якія казалі ёй «жывём адзін раз, таму ні ў чым сабе не адмаўляй», яна за апошнія гады набрала лішнія кілаграмы і пачала адчуваць сябе горш фізічна. Таму дысцыпліна, на яе думку, якраз і ёсць грунтам шчаслівага жыцця.

За тры месяцы жанчына скінула восем кілаграмаў.

Каментары12

  • токсичная
    08.04.2025
    она может медик? парикмахер? визажистка?

    и вот я прихожу к такой женщине на прием и она "советует" мне...

    товарищи, куда мне эту женщину послать?
  • Каб не гарод,
    08.04.2025
    то ўжо хворая была б дакладна ад існавання за 20 даляраў. Гарод яе корміць.
  • токсичная
    08.04.2025
    Каб не гарод,,
    гарод свекрови чуть не убил прошлым летом моего мужа и сына

    элементарно. мы перегружены были... еще и 3-я корона (корновирус пронесся по нам) а свекрови что... она сидит днями и ночами в тиктоке с подружками ей делать нечего

    она не понимает, почему младщий сын очень быстро покинул ее ?

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць