Беларуса затрымалі ў Грузіі за наркотыкі. Яму можа пагражаць пажыццёвае
Паліцыя Грузіі затрымала грамадзяніна Беларусі за набыццё і захоўванне наркатычных сродкаў у асабліва буйным памеры, паведамляе БелТА са спасылкай на грузінскае інфармагенцтва GHN.

«Супрацоўнікі раённага ўпраўлення Зугдзідзі дэпартамента паліцыі Самегрэла — Зема Сванеці МУС у выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў затрымалі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 1990 года нараджэння», — адзначаецца ў паведамленні.
У ходзе асабістага надгляду затрыманага і яго транспартнага сродку супрацоўнікамі праваахоўных органаў у якасці рэчавых доказаў быў канфіскаваны наркатычны сродак метадон у асабліва буйным памеры — 91 упаковак.
Распачата расследаванне па факце незаконнага набыцця і захоўвання наркатычных сродкаў у асабліва буйным памеры. Гэта злачынства караецца пазбаўленнем волі тэрмінам да 20 гадоў або пажыццёвым зняволеннем.
-
У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу
-
У цэнтры Мінска аўтамабіліст праігнараваў патрабаванні сігналаў святлафора і заехаў у слуп
-
«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава
Каментары