Грамадства

У адным з райцэнтраў Магілёўшчыны пабудуюць новы касцёл

У райцэнтры Бялынічы Магілёўскай вобласці, у якім з XVI стагоддзя быў каталіцкі храм, вядомы сваёй цудатворнай іконай, будзе пабудаваны касцёл-санктуарый, піша Katolik.life. Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Пад узвядзенне санктуарыя Маці Божай Бялыніцкай выдзелены ўчастак у 0,72 га — на скрыжаванні вуліц Ленінскай і Мічурына, на месцы знішчаных старадаўніх каталіцкіх могілак.

Пакуль у горадзе функцыянуе толькі каталіцкая капліца, якая з'явілася пасля адраджэння парафіі ў 1993 годзе. Храм у католікаў забралі расійскія ўлады ў 1876 годзе і перадалі яго праваслаўным. У 1960-я гады савецкія органы ўзарвалі касцёл і кляштар у Бялынічах.

Між тым менавіта адсюль «родам» Каралева Беларусі — абраз, які шануюць і католікі, і праваслаўныя. У горадзе ўжо ёсць праваслаўны храм у гонар Маці Божай Бялыніцкай, а цяпер з'явіцца і каталіцкі.

У паведамленні аб правядзенні грамадскага абмеркавання, якое працягнецца да 7 красавіка, пазначана, што на ўчастку запраектаваныя: будынак касцёла, высадка новых дэкаратыўных дрэў і кустоў, уладкаванне кветнікаў, лавак. Таксама плануецца ўзвядзенне гаспадарчага блока і мемарыяльнай капліцы-званіцы ў памяць пра знішчаныя каталіцкія могілкі. Вакол будынка запраектаваны перыметральны абыход Крыжовага шляху.

Малітоўная зала разлічаная максімальна на 70 месцаў. У падвальна-цокальным паверсе будуць зала на 48 чалавек, парафіяльнае бюро, клас для катэхезы. Над сакрыстыяй прадугледжаныя два тэхнічныя ўзроўні для абслугоўвання алтара (заслона цудатворнага абраза Маці Божай).

Алтары і алтарныя кампазіцыі будуць выкананыя з граніту, цэглы або блокаў пад венецыянскую тынкоўку. У вокнах, меркавана, будуць вітражы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць4

Такога Мінска вы не бачылі — яго засадзілі «лавандай». Як вам?8

У Беларусі ніяк не могуць паказаць сусветны хіт — давялося вяртаць грошы за квіткі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць