Эканоміка22

Стала вядома, дзе ў Беларусі пабудуюць майнінгавыя фермы

Магілёўская вобласць рыхтуе пляцоўкі для будаўніцтва майнінгавых ферм. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку.

Фота: AP Photo/Kin Cheung

Паводле яго слоў, у Магілёўскай вобласці ёсць добрыя пляцоўкі з дастатковымі энергетычнымі магутнасцямі — «усё неабходнае для будаўніцтва дата-цэнтраў і майнінгавых ферм».

Ісачанка падкрэсліў, што ўжо «атрымана дабро» ад кіраўніка дзяржавы. Зараз гэтыя пляцоўкі рыхтуюцца для правядзення конкурсаў і прыцягнення інвестараў.

У мінулым годзе стала вядома, што з удзелам кітайскіх інвестараў на тэрыторыі Крычаўскага раёна рэалізуецца праект будаўніцтва першай у вобласці майнінгавай фермы. Кошт толькі першай чаргі, якую плануюць узвесці ў 2025 годзе, складае 190 мільёнаў рублёў.

На пачатку сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі неабходна развіваць майнінг крыптавалют. Ён адзначыў, што па гэтым пытанні да яго звяртаецца ўсё больш людзей.

Каментары2

  • Отец Засандалий
    21.03.2025
    Место божественной силы.
  • верцікал улазьце
    21.03.2025
    Паколькі згодна з версіяй іх земляка "не ўсё толькі благое звязана з вядомым Адольфам Гітлерам" (с), прапаную магілёўскім абласным прызначэнцам называць пляцоўкі для майнінгу Mine Camp(f). Увекавечыць ідэйнага правадыра, так бы мовіць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць