Здароўе

У Мінску два дні можна будзе бясплатна зрабіць флюараграфію

Праводзіць абследаванне органаў грудной клеткі 21 і 24 сакавіка будуць у мабільных флюараграфах, паведамляе «Минск Новости» са спасылкай на намесніцу галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай працы Мінскага клінічнага цэнтра фтызіяпульманалогіі Наталлю Віславух.

Архіўны здымак: «Минск Новости»

Мабільныя флюараграфічныя сістэмы «Пульмаэкспрэс» будуць працаваць з 9:00 да 16:00. 21 сакавіка апараты будуць знаходзіцца каля цэнтральнага ўваходу на Камароўскі рынак, а 24 сакавіка - на плошчы каля ўнівермага «Беларусь». 

Абследаванне ў іх кожны ахвотны можа зрабіць бясплатна. У камандах «Пульмаэкспрэс» будуць урачы-фтызіятры і рэнтген-лабаранты. Вынікі дыягностыкі выдадуць адразу на рукі. Пры сабе пацыентам трэба мець пашпарт або іншае пасведчанне асобы.

Такія хуткія абследаванні ў горадзе праводзяць у сувязі з акцыяй «Белы рамонак - сімвал здаровага дыхання», прысвечанай да Сусветнага дня барацьбы з сухотамі 24 сакавіка.

24 сакавіка ў Мінскім клінічным цэнтры фтызіяпульманалогіі ўсе ахвотныя змогуць атрымаць кансультацыю загадчыка фтызіятрычнага аддзялення. Звяртацца можна з 8:00 да 20:00, пры сабе таксама трэба мець пасведчанне асобы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер3

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

Ад вайны ЗША ў Іране выгады атрымлівае Кітай4

Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд15

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў гібель міністра разведкі2

Кавалеўскі, Касцюгова і Гарбунова дораць дыпламатам у Берліне і Парыжы кнігі з дэкальтэ Рагатко. У чым задума?45

У Англіі ўсплёск захворванняў на менінгіт сярод моладзі. Крыніца — начны клуб

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер3

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць