Свет33

«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў заяву Крамля пасля перамоў Уладзіміра Пуціна з Дональдам Трампам, спыніўшыся перадусім на спробах Пуціна аслабіць Украіну ў вайсковым сэнсе, піша Украінская служба «Радыё Свабода».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

«Пуцін бярэ адчувальную тэму, падымае тэму мабілізацыі. Што за гэтым стаіць — мабілізацыяй, зброяй? Паслабленне ўкраінскай арміі. Пытанне не ў мабілізацыі, а ў тым, каб колькасны склад арміі зменшыўся. Гэты ўльтыматум быў у пачатку вайны», — сказаў ён у размове з журналістамі.

Што тычыцца разведкі і зброі, то, па словах Зяленскага, Пуцін бачыў, што ЗША могуць рабіць такія крокі і таму ён парушае тое, «што можа спрацаваць».

«Гэта зноў паслабленне арміі. Гэта значыць уся гульня яго — каб нас максімальна аслабіць… Я лічу, што нашы партнёры не прымуць патрабаванне спыніць узбройваць Украіну, таму што гэта аслабіць нашу пазіцыю», — дадаў ён.

Зяленскі мяркуе, што Пуцін не дазволіць атрымаць спыненне агню хутка, ён заваліць Украіну ўмовамі — цяпер ёсць прапанова спыніць удары па энергетычных аб'ектах, гэта можа быць спосабам прасунуцца да спынення агню.

«Пры пасярэдніцтве ЗША Расія і Украіна могуць дамовіцца не біць па інфраструктуры адзін аднаго. Але не можа быць і гаворкі пра тое, што Расія працягвае гэта рабіць, і чакаецца, што Украіна гэтага не будзе рабіць. Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі, калі мы не будзем уцягнутыя ў гэтае пагадненне. Мы гатовыя прытрымлівацца гэтага пагаднення, калі яно будзе дасягнута і падтрымана ЗША», — дадаў ён.

У той жа час Зяленскі некалькі разоў адзначыў, што яму яшчэ невядомыя дэталі перамоў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна.

Увечары 18 сакавіка Трамп і Пуцін правялі амаль двухгадзінныя тэлефонныя перамовы. Па паведамленні Белага дома, яны пагадзіліся, што рух да міру пачнецца з «энергетычнага і інфраструктурнага спынення агню, а таксама тэхнічных перамоў па ўкараненні марскога перамір'я ў Чорным моры, поўнага спынення агню і ўстанаўлення пастаяннага міру».

У Крамлі сцвярджаюць, што Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб месячным мараторыі на ўзаемныя ўдары па энэргетычнай інфраструктуры — «станоўча адгукнуўся на гэтую ініцыятыву і адразу даў расійскім вайскоўцам адпаведную каманду».

У той жа час Пуцін, як паведамляе Крэмль, пазначыў «шэраг істотных момантаў», якія тычацца кантролю за спыненнем агню на ўсёй лініі баявога сутыкнення, а таксама выказаўся пра неабходнасць «спынення прымусовай мабілізацыі» ва Украіне і пераўзбраення УСУ. Таксама расійскі прэзідэнт назваў «ключавой умовай для недапушчэння эскалацыі» поўнае спыненне замежнай вайсковай дапамогі і абмену разведвальнай інфармацыяй з Кіевам. 

Каментары3

  • Filipp
    19.03.2025
    Перш чым делаць заявы спачатку трэба ўдакладніць дэталі з Трампам.
  • Спадар
    19.03.2025
    Слава Украіне!!! Героям слава!!!
  • Мда
    19.03.2025
    Крайне воинственное заявление. Базар надо бы фильтровать. Сначала узнал бы детали, потом чел бы поговорил со своими же советниками, которые явно поопытнее Зеленского, и только потом начал бы давать интервью

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных26

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных26

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць