Грамадства1414

«Прабачце, гэта не мая родная мова». Былы дыпламат Слюнькін расказаў, як асадзіў расійскага пасла

Былы супрацоўнік беларускага МЗС Павел Слюнькін згадвае ў сторыс інстаграма гісторыі са свайго дыпламатычнага мінулага і адзначае, што з замежнымі дыпламатамі ў яго складваліся звычайна добрыя адносіны. Але не са шматгадовым паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым.

Аляксандр Сурыкаў. Фота: БелТА

Слюнькін сведчыць:

«Пасол Расіі Сурыкаў паводзіў сябе як губернатар. Ён лічыў, што ягоны ўзровень — гэта Макей, а астатнія — гэта «перхаць» для такога пана. За што ў маім дэпартаменце насіў ганаровае званне «гаўністы».

І ў сувязі з гэтай ганарыстасцю расійскага дыпламата, які перад прызначэннем на пасаду сапраўды быў губернатарам Алтайскага краю, пакуль не прайграў выбары гумарысту Міхаілу Еўдакімаву, згадвае адну забаўную гісторыю. 

«21 лістапада 2016 года каля 22:00. У мяне дзень нараджэння, але ў гэты дзень Лаўроў прылятае ў Мінск з афіцыйным візітам, і я на працы.

Я з першым намеснікам міністра і расійскімі дыпламатамі, уключаючы Сурыкава, чакаем Лаўрова ў аэрапорце. Супрацоўніца аэрапорта паведаміла мне, што самалёт прыбыў. І я хацеў паведаміць гэтую навіну нашай вясёлай кампаніі, але так і не выбраўшы паміж «приземлился» і «сел», выдаю «самолет присел».

Сурыкаў робіць такі любімы ім power move:

— Так сел или присел?

— Сел, да, приземлился.

— Ну вы так и говорите.

— Простите, это не мой родной язык, поэтому могу иногда делать ошибки.

На наступны дзень я рыхтаваўся атрымаць знатных ***** ці нават пакаваць рэчы з працы, але мне ніхто не сказаў ані слова. Чаму я быў вельмі здзіўлены. Затое ў навінах я пабачыў вось гэта і моцна пасмяяўся».

Каментары14

  • Заходні Беларус
    12.02.2026
    Было б лепш, каб самалёт той залез у глебу як мага глыбей.
  • Nw
    12.02.2026
    Осадил или присел и расшаркался?
  • 1
    12.02.2026
    "Вы не разумееце, гэта іншае" (с)

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць