Грамадства1818

Каго лічыць асабістым святаром Лукашэнкі?

У новым выпуску ТОКу святар Аляксандр Кухта выказаў свой погляд на «асабістага святара» Лукашэнкі, айца Фёдара Поўнага.

Аляксандр Кухта вельмі скептычна адносіцца да вызначэння айца Фёдара Поўнага як асабістага святара Лукашэнкі:

«Думаю, што там усё не так проста. Магчыма, у айца Фёдара Поўнага былі некаторыя стасункі з Лукашэнкам. Я гэтага не ведаю. Я не быў сведкам. Але я не думаю, што Лукашэнка — той чалавек, якому патрэбен святар, які ўвогуле ведае, што такое споведзь і хоць раз там быў у сваім жыцці».

Тое, што паміж Лукашэнкам і Поўным склаліся дастаткова блізкія адносіны, Кухта тлумачыць іншымі абставінамі:

«Ёсць тэорыя, што айцец Фёдар Поўны калісьці быў святаром, праз якога Лукашэнка размаўляў з царквой. Таму што, напрыклад, у мітрапаліта Філарэта хапала незалежнасці, моцы і проста розуму на тое, каб вельмі блізка не сябраваць з уладай. Ён трымаў вакол сябе некалькіх людзей, якія прымалі на сябе ўдар улады і трымалі дыстанцыю паміж Філарэтам і Лукашэнкам. Якая-ніякая, але яна была.

А Поўны пайшоў абдымацца-цалавацца і таму быў улюбёным святаром Лукашэнкі. Потым пры мітрапаліце Паўле — тое самае. (…) У яго была ступень незалежнасці. І таму Поўны быў патрэбен».

Сітуацыя, па словах Кухты, змянілася, калі мітрапалітам стаў Веніямін, які пачаў сам камунікаваць з Лукашэнкам.

«Поўны стаў проста непатрэбны. Дзеля чаго цалавацца з айцом Фёдарам, калі ёсць мітрапаліт Веніямін? І вось, напрыклад, той вялікі храм (Усіх Святых. — НН), які айцец Фёдар калісьці будаваў… Ён ужо не настаяцель гэтага храма. Настаяцель там мітрапаліт Веніямін. Ён прыйшоў і сказаў: «Я — мітрапаліт. Маё. Аддайце».

Глядзіце цалкам:

Каментары18

  • Яго асабісты святар - сатана
    09.03.2025
    .
  • Православный атеист
    09.03.2025
    Даешь каждому бывшему парторгу и комсоргу по личному священнику!!! Чудны дела Господни... Точно "Господни"? Или кого другого?
  • Китайские лохмотья с базара
    09.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць