Грамадства11

Жыхара Кобрына з інваліднасцю прыгаварылі да 4,5 год калоніі

Суд па справе Аляксандра Краўчука прайшоў у кастрычніку 2024 года, але пра яго вынік стала вядома толькі цяпер — са спіса палітзняволеных.

Аляксандр Краўчук. Фота: Tut.by

Брэсцкі абласны суд прыгаварыў Краўчука да 4,5 год калоніі. Абвінавацілі яго ў спрыянні «экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК), піша «Вясна». Сутнасць справы супраць жыхара Кобрына невядомая.

27 лютага 2025 года праваабаронцы прызналі мужчыну палітзняволеным.

У студзені Краўчука дадалі да «спісу экстрэмістаў».

У 2016 годзе ў машыне Аляксандра Краўчука выбухнуў газавы балон — мужчыну адарвала нагу. Пасля гэтага ён няспынна змагаўся з беларускімі чыноўнікамі, спрабуючы высветліць, хто адкажа за выбух балона.

Таксама ён дамагаўся вяртання ільготнага падатку на карыстанне зямлёй для інвалідаў. За год за 13 сотак пад гаражы ён мусіў плаціць дзве свае пенсіі. Прадаць, па яго словах, іх не выходзіла — пакупнікоў не было.

Дамагаўся і працы для сябе з дастойнай аплатай, даходзіў да міністраў. Апошнім вядомым месцам працы мужчыны была Кобрынская ветэрынарная станцыя, але адтуль ён 25 сакавіка 2021 года пайшоў у стачку.

Каментары1

  • Беларус
    03.03.2025
    Мужны Чалавек з вялікай літары. Чаго нельга сказаць пра лукашысцкіх карнікаў.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў39

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў39

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць