Грамадства

У мінскай Серабранцы пойдзе пад знос прыватны сектар

Прыватны сектар у сталічнай Серабранцы побач са Свіслаччу чакае глабальная трансфармацыя. Пра гэта, са спасылкай на інфармацыю «Мінскага кур'ера», паведамляе партал Realt.by.

Паведамляецца, што дэталёвы план выстаўлены на грамадскае абмеркаванне ў адміністрацыі Ленінскага раёна Менска. Гаворка ідзе пра засваенне тэрыторыі ў межах вуліц Дзянісаўскай, Шэйпічы, Дворышча і Якубава.

«У асноўным гэта зялёныя зоны, якія прымыкаюць да берагоў ракі Свіслач на ўчастку ад Дзянісаўскай да вуліцы Дворышчы. Таксама ў гэтай мясцовасці знаходзіцца некалькі паркаў, у тым ліку — Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, праходзіць гарадская веласцежка, уладкаваныя экасцежкі. Тэрыторыя адметная тым, што тут ёсць унікальныя забалочаныя месцы і ахоўныя віды раслін і птушак, якія важна захаваць.

Акрамя зялёнай зоны, на тэрыторыі знаходзіцца сядзібная забудова (больш за 100 прыватных дамоў). Яна складае 7,6% ад усёй плошчы», — піша Realt.by.

Горадабудаўнічы праект вызначае на гэтым участку тры падзоны. Першая ўключае ўчастак жылой сядзібнай забудовы ў раёне вуліцы Сямёнава:

«Тут плануецца размяшчэнне месцаў для адпачынку, спорту і забаў, а таксама ўпарадкаванне і азеляненне. Адзначаецца, што пабудовы ў такой падзоне павінны займаць не больш за 18% усёй плошчы, а зялёныя насаджэнні — не менш за 60%».

Другая ўключае Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс:

«Тут любая дзейнасць вызначаецца зацверджаным праектам зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ніякіх перамен па дэталёвым плане ў гэтым месцы не плануецца».

Трэцяя займае ўсходнюю частку праектаванай тэрыторыі, уключаючы водныя паверхні Свіслачы і прылеглыя да ракі неўладкаваныя азелянёныя ўчасткі да вуліцы Якубава (на працягу ад Малініна да Дзянісаўскай), сядзібную забудову былых вёсак Дворышчы і Шэйпічы:

«Гэтую тэрыторыю чакае трансфармацыя. Плануецца, што да 2030 года ўсе прыватныя дамы тут будуць знесеныя. На вызваленых тэрыторыях павінен з'явіцца прыродны парк. Яго хочуць выкарыстоўваць для ціхага адпачынку, зносін з прыродай, спорту, прагулак на роварах. Тут паставяць масткі праз Свіслач і малыя архітэктурныя формы, абсталююць пляцоўкі і пешаходныя дарожкі, рэканструююць некаторыя інжынерныя аб'екты і камунікацыі».

У раёне вуліцы Шэйпічы дэталёвым планам прапануецца размяшчэнне грамадскіх аб'ектаў. У межах вуліцы Дворышчы прадугледжанае ландшафтнае добраўпарадкаванне і азеляненне.

Реалізацыя праекта запланавана паэтапна да 2030 года. Азнаёміцца з ім можна на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць