Статыстычнае ведамства падрыхтавала падборку даных пра мужчын, якія жывуць у Мінску. Лічбы паказваюць іх колькасць, узроставую структуру, сямейны статус і прафесійную занятасць.

На пачатак 2024 года ў сталіцы пражывала 904 тысячы мужчын, што складае 45,4% ад усяго насельніцтва горада. Пры гэтым жанчын у Мінску заўважна больш: на 1000 мужчын прыпадае 1204 жанчыны, гэта значыць, што на 10 мінчанак даводзіцца прыблізна 8,3 мужчыны.
Большая частка мужчын — 68,1% — знаходзіцца ў працаздольным узросце (ад 16 да 63 гадоў), 18% яшчэ не дасягнулі паўналецця, а 13,9% ужо на пенсіі.
Сямейнае жыццё мінчан таксама знайшло адлюстраванне ў статыстыцы. Паводле перапісу насельніцтва 2019 года, 59,9% мужчын былі жанатыя або мелі сталую пару, 22,9% ніколі не былі ў шлюбе, 7,8% разведзеныя, а 3,7% сталі ўдаўцамі. У 2023 годзе ў Мінску было зарэгістравана 13,7 тысячы шлюбаў, з якіх 67,7% сталі першымі для жаніхоў, а 32,5% — паўторнымі. Сярэдні ўзрост мужчын, якія заключылі шлюб у мінулым годзе, склаў 29,2 года.
Што да прафесійнай занятасці, то мінскія мужчыны пераважна працуюць у будаўніцтве, транспартнай, паштовай і кур’ерскай дзейнасці, а таксама ў прамысловасці. То бок найбольш запатрабаванымі застаюцца прафесіі, звязаныя з фізічнай працай і тэхнічнымі спецыяльнасцямі.
-
«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам
-
«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША
-
Дэпартаваным палітвязням, каб абжыцца на новым месцы, зараз трэба простыя рэчы: вопратка, посуд, пасцель — збор
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары