Грамадства33

Фрыдман прапануе нестандартныя спосабы, як прыцягнуць увагу ЗША да Беларусі

«Каб хто з беларускіх блогераў змог дагрукацца да Ілана Маска…»

Ілан Маск прывёў у Авальны кабінет свайго сына X Æ A-Xii. Фота: Alex Brandon / AP

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман лічыць, што ініцыятыва ЗША адносна магчымасці прыпынення санкцый узамен на вызваленне палітзняволеных можа быць спыненая ў любы момант. І прычына тут у адсутнасці ў ЗША стратэгіі адносна нашай краіны, у той час як Аляксандр Лукашэнка гатовы да працяглых перамоў. У інтэрв'ю DW Беларусь аналітык адзначыў:

«Праблема, якую я бачу ў гэтай сітуацыі, — гэта тое, што Лукашэнка рыхтуецца і хацеў бы гуляць у доўгую. У яго ёсць час, ён не спяшаецца. А асаблівасць амерыканскай дыпламатыі сёння ў тым, каб спрабаваць вырашыць наскокам сур'ёзныя праблемы. І пакуль гэта заканчваецца сумна. (…)

У выпадку Беларусі я не думаю, што амерыканцы сапраўды гатовыя на нейкія паэтапныя пагадненні. «Ці мы сітуацыю, груба кажучы, цяпер разрулілі, ці не разрулілі. Усё, ідзем далей». Так што Трамп і яго атачэнне, якое яго пераймае, яны хутка губляюць цікаўнасць. У іх няма стратэгіі. І гэта, безумоўна, вельмі сумная гісторыя».

Аляксандр Фрыдман

У той жа час, на погляд Фрыдмана, выбар правільнай доўгатэрміновай стратэгіі мог бы дапамагчы змяніць сітуацыю ў Беларусі, бо Лукашэнка сам не супраць.

«Што тычыцца непасрэдна Лукашэнкі, то тут сапраўды ёсць, над чым працаваць. Я мяркую, што Лукашэнка ў самым канцы свайго кіравання (у любым выпадку доўга яму не засталося) быў бы не супраць здзейсніць афіцыйны візіт у Злучаныя Штаты. Я думаю, яму б гэта вельмі спадабалася, каб яго там прынялі», —

лічыць Фрыдман і нагадвае прыклад з гісторыі ГДР, фактычны кіраўнік якой, генеральны сакратар Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі Эрых Хонекер «пайшоў на шмат якія крокі ў бок амерыканцаў, каб яны яго ўсё ж такі запрасілі і з ім пагаварылі», хоць і без асаблівага поспеху.

Як лічыць Фрыдман, прыцягнуць увагу адміністрацыі Трампа могуць нетрывіяльныя крокі:

«З гэтай адміністрацыяй даводзіцца працаваць не толькі звычайнымі дыпламатычнымі метадамі. Калі б каму-небудзь з беларускіх блогераў, напрыклад, атрымалася дагрукацца да Ілана Маска і туды даць інфармацыю, гэты погляд аб тым, што адбываецца ў Беларусі, вось гэта канкрэтны прыклад, калі можна было б, хіба, нешта зрабіць большае недыпламатычнымі метадамі».

Каментары3

  • Илья
    21.02.2025
    Хорошая мысль. Мне такое в голову не приходило
  • Пракурор
    21.02.2025
    "думаю, яму б гэта вельмі спадабалася, каб яго там прынялі"

    Думаю большасьці беларусаў таксама спадабалася б, каб яго там прынялі, а потым у кайданах на ланцугу транспартавалі ў Гаагу.
  • Нейкі сюр
    22.02.2025
    Калісці ў "Звычайным ранку" хтосці з гасцей кінуў такую прапанову: прасунуць свайго чалавека на "Фокс Ньюз", каб ён укладаў беларускую павестку ў вушы Трампа непасрэдна з тэлеэкрана. Гэта было яшчэ да яго абрання. Так што ідэя старая.

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць