Усяго патроху1111

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі

Спявачка хацела «амаладзіць позірк», але ў выніку была вымушана хаваць вочы за акулярамі шмат месяцаў. Рыта Дакота расказала непрыемную праўду пра сваю блефарапластыку і паказала фотаздымкі.

Тут і далей скрыншоты інстаграма Рыты Дакоты

Прыкладна паўгода таму спявачка адважылася на касметалагічную аперацыю на вачах. Нехта з фанатаў вырашыў, што яна зрабіла модныя «лісіныя вочкі» (гэта бакавая падцяжка броваў ніткамі, якая дае эфект уздыму броваў і скроневай вобласці).

Але ж Дакота абвергла такія здагадкі. Яна сказала, што выдаліла грыжы зверху і знізу павекаў, праз што погляд павінен быў «амаладзіцца».

Спачатку спявачка была ў захапленні ад блефарапластыкі. Распавядала ў інстаграме, што лятала да рускага доктара, якога ёй вельмі рэкамендавалі.

— Ні грыж цяпер, ні шва не засталося. Вось вы бачыце швы? Я — не. У мяне мільён сябровак рабілі, і ва ўсіх відаць шво, калі без мэйка. Нават праз год-два. А ў мяне з першага дня не відаць. Нават калі наблізіць фотку. Вось ёсць жа геніі!

Адзінай праблемай тады здавалася тое, што пасля аперацыі стаў больш заўважным няўдалы перманентны макіяж, зроблены 15 гадоў таму. Артыстка шукала спецыяліста, які зможа яго выдаліць.

Цяпер жа Дакота прызналася, што паўгода пасля аперацыі сталі для яе асабістым пеклам. Яна распавяла ў інстаграме, што калі б ведала, да чаго прывядзе жаданне крышачку палепшыць сябе, то ніколі б не стала рабіць блефарапластыку.

Па-першае, твар спявачкі вельмі змяніўся — яна сама сябе не пазнавала ў люстэрку. Па-другое, першыя чатыры месяцы Рыта Дакота не магла нават цалкам заплюшчыць адно вока.

— Апярэджваючы пытанні «навошта?». Хацела трошачкі «амаладзіць позірк». Мне здавалася, гэтыя грыжы і маршчыны мяне псуюць і перашкаджаюць у здымках. А прыбраць стомленасць з павекаў — простая працэдура, а ў 34 гады і не так рана, быццам бы… Ох, дурная баба.

Але ж калі Рыта Дакота пабачыла вынік пасля аперацыі, яна была ў шоку. Усе шэсць месяцаў артыстка лічыла сябе непрыгожай і плакала кожны дзень. Спявачка прызналася, што яе знішчалі пачуццё віны і сораму за тое, што яна сама з сабой зрабіла. Таксама Рыта хвалявалася, што праз такія змены яе кіне муж.

Рыта Дакота да блефарапластыкі (злева) і пасля (справа)

— Я думала, што гэта канец маёй кар’еры. Я была ўпэўнена, што ніколі больш не выйду да людзей, не буду здымацца ў кліпах, не змагу пець.

Спявачка распавяла, што думала паставіць на паўзу кар’еру, але ўсё ж знайшла выйсце са складанай сітуацыі. Яна здымалася ў сваіх кліпах, а таксама пазіравала для вокладак модных часопісаў у сонечных акулярах. 

Каментары11

  • Изя-слав
    22.02.2025
    Я уже столько времени не могу заснуть.Все думаю - а как там Рита Дакота?! Удачно ли прошла операция?! Засыпаю только после того как спрашиваю у себя - "а кто это?"
  • Жуть в полосочку
    22.02.2025
    Ну к черту такую красоту
  • Цікава
    22.02.2025
    Рэдакцыя, вельмі цікава: А якая папулярнасць такіх жоўтых артыкулаў, або пра нейкую шкарлупу, якую не трэба выкідаць?

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

У іспанскай Валенсіі з'явіліся дзіўныя кірылічныя графіці. Беларус патлумачыў мясцовым, што яны азначаюць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць