Свет3333

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» заявіла, што хоча добрых стасункаў з Расіяй, і назвала яе вялікай дзяржавай

«Мы хочам спыніць санкцыйную палітыку, якая, перш за ўсё, наносіць шкоду нашай краіне. У нас самыя высокія цэны на энергію ў свеце».

Лідарка нямецкай правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Аліса Вайдэль. Фота: Michael Kappeler — Pool/Getty Images

Лідарка нямецкай правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Аліса Вайдэль заявіла, што хоча добрых стасункаў з Расіяй, назваўшы яе вялікай дзяржавай.

Пра гэта яна казала ў інтэрв'ю Bild. Ніжэй урывак гэтага інтэрв'ю.

Bild: У сваёй перадвыбарнай праграме вы заяўляеце, што хочаце бесперашкодна гандляваць з Расіяй, неадкладна зняць санкцыі і аднавіць газаправоды «Паўночнага патоку». Гэта азначае, што вы гатовыя пералічваць мільярды рэжыму, які зноў і зноў заклікае да вайны супраць Германіі. Вось прыклад слоў расійскага прапагандыста: «Ці не час нам зноў страсянуць пыл з тэўтонскіх магіл магутным маршам савецкага бота?» Чаму вы хочаце адпраўляць гэтым людзям нямецкія грошы?

Вайдэль: Мы хочам вельмі добрых стасункаў з нашымі еўрапейскімі суседзямі. Мы таксама хочам вельмі добрых адносін з вялікімі дзяржавамі, і да іх адносіцца Расія. < … > Да нядаўняга часу мы атрымлівалі танны газ з Расіі праз «Паўночны паток». Мы хочам спыніць санкцыйную палітыку, якая, перш за ўсё, наносіць шкоду нашай краіне. У нас самыя высокія цэны на энергію ў свеце. Мы больш не канкурэнтаздольныя.

Bild: Чаму вы, як нямецкі патрыёт, не прызнаеце, што Расія ўвесь час пагражае Германіі вайной?

Вайдэль: Мы хочам добрых стасункаў. А што рабіў нямецкі ўрад апошнія амаль тры гады ў адносінах да Расіі? Мы толькі спрыялі эскалацыі. Гэта адбывалася на ўзроўні рыторыкі, фінансавай дапамогі, а таксама паставак узбраенняў супраць Расіі. Пасля Другой сусветнай вайны нямецкія танкі зноў ідуць супраць Расіі. Гэта поўнае забыццё гісторыі, калі хочаце ведаць маё меркаванне.

Bild: Значыць, ніводнага крытычнага слова пра тое, што Расія пагражае нам вайной. Зафіксавана.

Вайдэль: Але мы ж рабілі сапраўды гэтак жа. Фрыдрых Мерц пагражаў пастаўкамі Taurus, рэкламаваў гэтую ідэю.

Bild: Але ад вас ніводнага крытычнага слова ў адрас Расіі? Зафіксавана.

Вайдэль: Так, але Дональд Трамп таксама гэтага не рабіў. Трэба садзіцца за стол перамоваў, трэба размаўляць адзін з адным. Нічога іншага «АдГ» не казала — мы павінны ўступіць у мірныя перамовы. Лічу, што толькі такая палітыка з'яўляецца сур'ёзнай. Перш за ўсё, мы павінны неадкладна спыніць санкцыйную палітыку, якая шкодзіць нам самім.

Bild: Але па-ранейшаму ні слова пра расійскія пагрозы вайны.

Вайдэль: Тры гады нямецкая ваенная рыторыка накіраваная супраць Расіі. Чаго вы чакаеце?

Каментары33

  • Andrew
    16.02.2025
    Дура сумашедшая, ни гордости, ни чести! Тряпка!
  • Немец
    16.02.2025
    понятно, она уже много лет сидит в вагоне Путина и Путин отдельно хвалил Альтернативу для Германии
  • Антитрампист
    16.02.2025
    Трамписты и поклонники Маска – ваш выход!

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць