Вайна1515

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт

«Проста прымі гэта як данасць. Не пытайся. Факт у тым, што нам выдалі восліка».

Вослік, якога накіравалі на фронт для перавозкі боепрыпасаў. Фота: dva_mjors_kOrtiZoL / Telegram

Шэраг расійскіх тэлеграм-каналаў паведамілі аб тым, што расійская армія ў якасці новага транспарту для перавозкі боекамплектаў на перадавую вырашыла выкарыстоўваць аслоў. Як пішуць самі ваенныя, гэтых жывёл ім выдалі замест аўтатранспарту, якога не хапае.

«Я проста пачуў. Потым сам убачыў, ах**ў. Проста прымі гэта як данасць. Не пытайся, адкуль, чаму, хто, навошта, як. Я не я*у. Але факт у тым, што нам выдалі восліка. Ён ва ўзводзе забеспячэння прыпаркаваны. Гавораць: «Вось вослік. У нас жа х***а з транспартам? Х***а. «Уралы» гараць? Гараць. Вось вослік. Вазіце на ім боекамплект на перадавую». Вослік. Сапраўдны жывы вослік. Гэта не гумка (гуманітарная дапамога — НН) прывезла. Гэта абозная машына «Урал» паехала на атрыманне маёмасці, і яму выдалі там асла», — кажа аўтар відэа.

Іншы ваеннаслужачы паведамляе, што яны атрымалі адразу чатырох жывёл.

Агульнавядома, што аслы ў якасці гужавога транспарту актыўна выкарыстоўваліся на войнах мінулага. У каментарыях нехта згадаў: «У Чачні ў нас два ішакі былі. Лёгка па 120 кілаграмаў насілі. Былі яны паважанымі і незаменнымі».

У 2004 годзе паведамлялася аб планах паставіць на ўзбраенне часцей расійскай арміі, размешчаных на Паўночным Каўказе, 150 аслоў і мулаў. Іх павінны былі выкарыстаць пры правядзенні пошукавых аперацый ва ўмовах высакагор'я.

Невядома, наколькі гужавы транспарт пашыраны ва ўкраінскай арміі, але некалькі тыдняў назад паведамлялася аб эвакуацыі з зоны баявых дзеянняў баявога асла па мянушцы Хаймарс. Украінскія СМІ пісалі, што ён знаходзіўся ў Данецкай вобласці і вазіў снарады на перадавой. Але з цягам часу ў ваенных з'явіўся аўтамабіль, і жывёліна стала непатрэбнай.

У расійскім войску сітуацыя адваротная — раней былі машыны, а цяпер замест іх жывёлы. У адным з каналаў з паведамленнем аб накіраванні аслоў на фронт заўважаецца, што згодна з загадам Мінабароны аб пераліку тэхнікі, гужавога і ўючнага транспарту, у якасці сродку цягі могуць выкарыстоўвацца жывёлы, у тым ліку аслы. Гэты пералік, зацверджаны ў 1999 годзе, уключае таксама коней, вярблюдаў і ездавых аленяў.

Тэлеграм-канал «Два маёры» жартуе, што расійскае войска «непераможнае праз сваю кемлівасць, уменне дзейнічаць нечакана не толькі для саперніка, але і для сябе самога».

Праўда, у асла з'явіліся і прыхільнікі. Адзін з Z-блогераў напісаў, што яго падраздзяленне таксама задумвалася аб набыцці асла, таму што гэта жывёла бясшумна перамяшчаецца.

Іншыя пішуць, што смешнага ў выкарыстанні аслоў нічога няма. «Засталося яшчэ кавалерыю адрадзіць, пакуль вораг масава наладжвае вытворчасць беспілотнікаў».

Каментары15

  • Беларус
    05.02.2025
    Не хочу оскорбить животных, ведь они ни в чем не виноваты, но в данном случае ослы - это россияне, которых как ослов уже третий год направляют в мясные штурмы на убой, но в головах одурманенных россиян даже и близко нету никакого просвета.
  • Бывалы
    05.02.2025
    Имперская биомасса и не такое схавает
  • Ахмат
    05.02.2025
    Ну и батальону Кадырова, чтоб не скучно было. А то крепкая мужская дружба уже им надоела.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць