Нерухомасць55

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны

У Мінску за такія грошы можна зняць трохпакаёвую кватэру. Але нават для жыхароў Варшавы такая цана за пакой — перабор.

Фота: скрыншот з сайта olx.pl

Кватэра, пра якую размова, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Варшавы па адрасе Сенатарская, 40 (польск. Senatorska 40). Гэта каля самага ўваходу ў метро «Ратуш Арсенал».

Кватэра падобная да маленькага інтэрната, у якім ёсць пяць жылых пакояў, разлічаных на пражыванне па адным чалавеку. Кожны пакой замыкаецца на ключ. У трох з пяці пакояў вокны ў падлогу. 

Памяшканні маюць даволі сучасны выгляд. У іх знаходзяцца аднаспальныя ложкі, стол з крэслам, шафа або адкрыты гардэроб. 

Фота: скрыншот з сайта olx.pl

Маюцца два санвузлы, у адным з якіх стаіць душавая, і даволі сціплая па памерах кухня-прыхожая, пасярод якой тырчыць белая труба.

Фота: скрыншот з сайта olx.pl

З камфортам прымаць ежу ў ёй могуць не больш за два чалавекі. 

Месяц пражывання ў такім «інтэрнаце» ў цэнтры Варшавы абыйдзецца ў 2100 злотых (каля $520) на чалавека. У гэтую суму ўваходзіць арэнда за 1750 злотых (каля $430) і камунальныя плацяжы — 350 злотых (каля $90), якія ўключаюць прыборку агульных зон тры разы на месяц. 

Арэндадаўца гатовы засяляць толькі людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія не паляць і не маюць хатніх гадаванцаў. 

Фота: скрыншот з сайта olx.pl

У варшаўскіх пабліках актыўна абмяркоўваюць прапанову. Адзін з карыстальнікаў напісаў, што для поўнага набору шалёных аб'яваў засталося толькі перарабіць парковачнае месца пад «кавалерку» (так у Варшаве называюць кватэры маленькай плошчы). 

Іншы жартуе, што «Вітамін D уключаны ў кошт, таму і дорага». 

Некаторыя пагадзіліся, што кватэра ўтульная, але адзначылі, што гэта ўсё адно дорага. 

Агулам стаўкі на арэнду пакояў у Варшаве, якія знаходзяцца ў прыстойным стане, пачынаюцца з 1000 злотых (каля 250 даляраў). 

Каментары5

  • Язэп
    22.01.2025
    Да нигде в Варшаве нет цен по 1000 зл за аренду
  • Karacupa
    22.01.2025
    znajomyja francuzy pryjażdżali tudy lietaś , pabyli ŭ stalicy Polščy tydzieň i uciakli )) , vielmi brudna , niautulna , niepryjemnaje miesta ))
  • Гамон
    22.01.2025
    Пакой ў Варшаве можна знайсці за кошты ад 1000 зл, толькі што гэта будзе жыллё з мінімальнымі ўмовамі.
    За 3000-3500 зл у раёне паў гадзіны ад цэнтру калі добра шукаць можна арандаваць двушку-трошку.

Цяпер чытаюць

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё3

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 5 рублёў за штуку і букеты да 45 рублёў. На Камароўцы зацвілі півоні

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі тыкток-каналы Ціханоўскай і Латушкі15

Латвія разварочвае пасажырскія аўтобусы і вяртае іх у Беларусь. Вось у чым прычына16

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?9

Сусветны банк прагназуе найгоршае дзесяцігоддзе для глабальнага росту з 1960-х гадоў2

Маркелаў, Нагорная і Гудзілін адкрываюць у Вільні прастору з лазняй8

Мядзінскі хоча адправіць генсаку НАТА падручнік гісторыі, каб даказаць, што «Украіны ў XII стагоддзі не было»15

У Эстоніі супрацоўніцу «Расіі сегодня» асудзілі на шэсць гадоў за дзяржздраду2

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё3

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць