Свет3737

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Сярод знаходак — у тым ліку карона, скіпетр і тры пярсцёнкі з труны Барбары Радзівіл.

Знаходкі ў сутарэннях Кафедральнага сабора Вільні. Фота тут і далей: Віленская архідыяцэзія / Aiste Karpyte

У таемным сховішчы Кафедральнага сабора Вільні зберагліся пахавальныя рэгаліі валадароў ВКЛ і Польшчы, паведамляе LRT.

«16 снежня 2024 года ў сутарэннях знайшлі схованку, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі. У тайніку знойдзеныя рэгаліі, прызначаныя для пахаванняў валадароў ВКЛ і Польшчы — Аляксандра, Лізаветы і Барбары», — паведаміў арцыбіскуп Вільні, мітрапаліт Гінтарас Грушас.

Паводле яго слоў, сярод знаходак — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцужок, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны.

Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярсцёнкі, ланцужок і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста.

«Гэтыя кароны не выкарыстоўваліся пры жыцці правіцеляў, яны былі вырабленыя ўжо пасля іх смерці і прызначаныя для пахавальных цырымоній», — адзначыў Гінтарас Грушас.

Каментары37

  • Мэль Строй, Гомля
    06.01.2025
    Я законны спадкаемец гэных азнакаў
  • Niech zyje Litwa
    06.01.2025
    тарас груша, О, гэбэшныя тролі падвалілі, распальваць варожасць да Літвы. Паспеў у канцы рабочага дня накатаць каментар, троль лукашысцкі.
  • а каб жа
    06.01.2025
    кончаны (гішп. асаb), і што?

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся7

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень2

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць