Вайна66

Украіна пачала новы наступ у некаторых раёнах Курскай вобласці

Адразу некалькі расійскіх праваенных каналаў раніцай у нядзелю паведамілі пра пачатак новага наступу ўкраінскіх вайскоўцаў у Суджанскім раёне Курскай вобласці.

Украінскі вайсковец з гранатамётам. Фота: AP Photo/Libkos

У прыватнасці, паведамляецца аб прасоўванні УСУ з боку Суджы ў бок сяла Вялікае Салдацкае.

Прарыў адбыўся ў кірунку хутара Бердзін уздоўж трасы 38К-004. Атакавалі УСУ расійскія пазіцыі і ў сяле Пушкарнае на рацэ Канапелька.

Пакуль невядома, наколькі маштабнай стала атака і якія сілы былі задзейнічаныя. Аднак украінскае наступленне, як сцвярджаюць Z-блогеры, вядзецца пры ўдзеле бронетэхнікі.

«Сітуацыя цяжкая. Пруць сур’ёзна», — піша расійскі ваенкар Юрый Падаляка. 

«У наступе праціўнік задзейнічае тралы размініравання, танкі і іншую бранятэхніку. Раён атакі праціўнік шчыльна закрыў сродкамі РЭБ, таму многія дроны становяцца бескарыснымі. Магчыма, праціўнік будзе спрабаваць прабівацца і на іншых напрамках», — піша іншы ваенкар, Раман Алёхін.

Пачатак украінскай атакі пацвердзілі і на ўкраінскім баку. Так, Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі паведаміў, што ў расіян у Курскай вобласці «вялікія перажыванні», бо атакаваныя яны былі адразу з некалькіх кірункаў, што стала для іх нечаканасцю.

«Курская вобласць, добрыя навіны. Расія атрымлівае тое, што заслугоўвае», — коратка пракаментаваў сітуацыю кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Каментары6

  • Адказ канспіролагам
    05.01.2025
    Кібермачо, прычынай вайны ёсць існаванне камуністаў, энкавэдзістаў , cталінiстаў і кэдэбістаў.
  • 7
    05.01.2025
    Адказ канспіролагам, Агулам - гэта ўсё ёсць сатанiсты!
  • Уго
    05.01.2025
    Интересен задействованный наряд сил.
    Из того, что встречалось у разных российских военкоров, это 6 ударных бригад и 2 резервные.
    Если больше ничего нет - результаты будут районного масштаба.
    Может пару городков возьмут.
    Если будет второй удар из под харькова - по сходящимся на Обоянь, тут уже интереснее может получиться.
    Но на все это нужны силы и средства.

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць