Свет66

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя

3 студзеня абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў расчараванне тым, што амерыканскія сцягі падчас ягонай інаўгурацыі 20 студзеня будуць прыспушчаныя, піша «Голас Амерыкі». Так у Амерыцы традыцыйна робіцца на 30 дзён, калі памірае былы прэзідэнт ЗША, а 29 снежня не стала 100-гадовага Джымі Картэра.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Rick Scuteri

Дональд Трамп, які аб'явіў пра намер наведаць памінальную службу па Джымі Картэру ў Вашынгтоне 9 студзеня, 3 студзеня ў сваім паведамленні на сайце Truth Social выказаў незадаволенасць тым, што сцягі застануцца ў жалобным становішчы падчас цырымоніі прывядзення яго да прысягі.

«Дэмакраты ўсе «ў захапленні» ад таго, што наш цудоўны амерыканскі сцяг можа быць «спушчаны» падчас маёй інаўгурацыі», — сказаў Трамп, выкарыстоўваючы тэрмін для абазначэння прыспушчанага становішча сцяга на караблі.

«Яны думаюць, што гэта так выдатна, і так радыя гэтаму, таму што на самой справе яны не любяць нашу краіну, яны думаюць толькі пра сябе», — падкрэсліў Трамп і дадаў, што праз смерць Картэра на мінулым тыдні амерыканскі сцяг «упершыню ў гісторыі падчас інаўгурацыі будучага прэзідэнта будзе прыспушчаны».

«Ніхто не хоча гэтага бачыць, і ніводзін амерыканец не можа быць рады гэтаму. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца», — сказаў на заканчэнне ён.

Прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер заявіла, што Белы дом не плануе пераглядаць сваё рашэнне.

Раней у сваім посце адразу пасля смерці Картэра Дональд Трамп заявіў, што ён «катэгарычна не згаджаўся» з Картэрам «па-філасофску і палітычна», але ў той жа час прызнаў, што былы прэзідэнт ЗША, які кіраваў у 1977—1981 гадах, «па-сапраўднаму любіў і паважаў нашу краіну і ўсё, за што яна выступае».

Каментары6

  • Чубаты гвяздабол
    04.01.2025
    Трамп, як заўжды, думае толькі пра сябе любімага. Як гэта мярзотна.
  • харошэе начала
    04.01.2025
    затое Байдэн давольны )
  • Проста жыхар
    04.01.2025
    Дзіўнавата, што ён выказаў гэтую думку публічна. Амаль немагчыма, што такое выказванне станоўча (або, прынамсі, нейтральна) адаб'ецца на яго рэйтынгу. З іншага боку, навошта той рэйтынг падтрымкі, калі выбары ўжо адбыліся.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць