Свет

Памёр бізнэсмен, які 40 гадоў кіраваў кампаніяй Suzuki

У Японіі ва ўзросце 94 гады памёр Асаму Судзукі, які больш за 40 гадоў узначальваў аўтамабільную кампанію Suzuki. Прычынай ягонай смерці стала лімфома.

Асаму Судзукі прыйшоў у кампанію ў 1958 годзе пасля шлюбу з дачкой аднаго з яе заснавальнікаў, узяўшы яе прозвішча. З часам ён заняў пасаду прэзідэнта кампаніі і зрабіў стаўку на вытворчасць кампактных аўтамабіляў не толькі ў Японіі, але і ў Індыі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Венгрыі. Прытым калі ў Японіі Suzuki саступае больш буйным карпарацыям, то ў Індыі кампанія займае каля 40% рынку.

Пад кіраўніцтвам Асаму Судзукі продажы Suzuki выраслі ў 10 разоў.

На радзіме яго празвалі «геніяльным скнарам». Пра ягоную ашчаднасць хадзілі легенды. Напрыклад, ён загадваў зніжаць столі на заводах, каб ашчадзіць на кандыцыянаванні паветра, а таксама лётаў эканомкласам на самалётах нават у старэчым узросце.

Асаму Судзукі кіраваў кампаніяй да 2015 года. На пенсію ён пайшоў толькі ў 85 гадоў, перадаўшы пасаду свайму сыну Тасіхіра Судзукі.

Сам жа Асаму Судзукі з 2015 па 2021 год быў дырэктарам і старшынёй праўлення Suzuki, а апошнія гады — старшым дарадцам.

Продажы Suzuki за апошні фінансавы год, які завяршыўся ў сакавіку 2024 года, склалі каля 3,2 млн аўтамабіляў па ўсім свеце. Больш за палову з іх былі рэалізаваныя ў Індыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?9

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?9

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць