Кіно55

У новым заходнім блакбастары з зоркай серыяла «Ход каралевы» знайшлося месца Беларусі

Апошнім часам заходнія кіношнікі рэгулярна згадваюць Беларусь у сваіх сцэнарах. Чарговы такі выпадак — фільм «Цясніна» (The Gorge), які выходзіць у наступным годзе.

Фота: кадр з трэйлера

«Цясніна» — гісторыя пра двух прафесійных снайпераў, якіх адпраўляюць ахоўваць супрацьлеглыя бакі велізарнай цясніны. Нягледзячы на адлегласць, паміж імі ўзнікаюць пачуцці, але галоўная праблема — даць рады злу, што знаходзіцца ў цясніне паміж імі.

Днямі выйшаў трэйлер стужкі, і, мяркуючы па ім, у гэтай гісторыі знайшлося месца Беларусі. У пачатку трэйлера нехта — верагодна, галоўная гераіня — глядзіць праз прыцэл зброі, на самалёт з беларускім дзяржаўным сцягам на корпусе. З самалёта выходзіць амаль лысы мужчына ў касцюме разам з жанчынай у белай сукенцы і на абцасах. Іх сустракаюць ахоўнікі і машыны, да адной з якіх прымацаваныя беларускія дзяржаўныя сцягі — выглядае, што гэта сустрэча важнага госця, магчыма, нейкага палітыка, і адбываецца ўсё на тэрыторыі нашай краіны.

Далей у трэйлеры мы бачым амерыканскую вайсковую базу і ўласна цясніну, дзе адбываюцца галоўныя падзеі. Падобна, што кадры з Беларуссю — эпізод з жыцця аднаго з герояў, што здарыўся перад тым, як яны сустрэліся ў гарах.

У «Цясніны» зайздросны акцёрскі склад. Галоўную гераіню грае Аня Тэйлар-Джой — зорка шахматнага серыяла «Ход каралевы», якая паспела паказаць сябе і ў вялікім кіно, а ў ролі другога плану з’явіцца галівудская легенда Сігурні Уівер. Прэм’ера стужкі запланаваная на 14 лютага 2025 года на Apple TV+.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Жвір
    09.12.2024
    О, «Ход каралевы» некалі мне вельмі спадабаўся, гэта ня толькі пра лёс той дзяўчыны й шахматы, гэта збольшага пра тое, як дасягаюцца мэты й спраўджваюцца мары, калі йсьці да іх, прыкладаць высілкі, і не здраджваць ім.
  • Відавочна
    09.12.2024
    Павінен быць стары і кульгаць!
  • Пг
    09.12.2024
    Тое самае ў новым серыяле Agency з Фасбэндарам. Беларусь у цэнтры шпіёнскага канфлікта.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму3

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму3

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць