Грамадства33

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»

2 снежня ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд прадстаўнікам мінскага стартап-хаба «Імагуру». Суд над імі распачаўся другога верасня і цягнуўся амаль тры месяцы. Таццяну Марыніч і Анастасію Хамянкову судзілі завочна, а Яўген Пугач утрымліваецца пад вартай з ліпеня 2023 года, піша «Вясна».

Таццяну Марыніч завочна асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры сямі тысяч базавых велічынь — 280 тысяч рублёў.

Анастасію Хамянкову завочна асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры сямі тысяч базавых велічынь — 280 тысяч рублёў. Абедзвюх жанчын пазбавілі права пяць гадоў займаць пасады, якія звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністратыўна-гаспадарчых прац. 

Яўген Пугач асуджаны да 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 500 базавых велічынь (20 тысяч рублёў). Яго таксама пазбавілі права пяць гадоў займаць пасады, якія звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністратыўна-гаспадарчых прац. 

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў) Крымінальнага кодэкса. 

За што судзілі «Імагуру»?

Паводле следства, акрамя іншага, Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да «ўчынення шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці». Яны нібыта «стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнэт-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-ым годзе».

«Іх асноўная мэта — дыскрэдытацыя канстытуцыйных асноў Рэспублікі Беларусь, падтрыманне радыкальнага і пратэснага патэнцыялу, а таксама захоп улады неканстытуцыйным шляхам», — гаварылася ў праўладных крыніцах.

Паводле якіх артыкулаў разглядалі справу?

Крымінальную справу супраць Таццяны Марыніч, Анастасіі Хамянковай, а таксама Яўгена Пугача разглядалі паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У тым ліку — паводле ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) Крымінальнага кодэксу. Справу разглядала суддзя Любоў Сімахіна.

Марыніч і Хамянковай ставілася ў віну 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • «змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК);
  • «заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК);
  • «ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў» (ч. 2 арт. 243 КК);
  • «злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» (ч. 2 арт. 424 КК);
  • «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК)
  • «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК);
  • «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК);
  • «удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу» (ч. 2 арт. 361-3 КК);
  • «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-2 КК);
  • «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім» (ч. 2 і 3 арт. 361-1 КК).

Канчатковае пакаранне складзенае шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў і далучэння дадатковых пакаранняў. Так, паводле ч. 2 арт. 243 жанчын асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 3000 базавых велічынь (120 тысяч рублёў), а таксама пазбаўлення права займаць пэўныя пасады цягам пяці гадоў. Паводле ч. 1 арт. 357 Марыніч асудзілі да дзевяці гадоў калоніі, Хамянкову — да васьмі гадоў калоніі са штрафам у памеры 5000 базавых велічынь (200 тысяч рублёў) кожнай. Паводле ч. 3 арт. 361-1 Марыніч прызначанае пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі, Хамянковай — чатырох гадоў калоніі, таксама кожнай з іх прызначаны штраф у памеры 2000 базавых велічынь (80 тысяч рублёў) кожнай.

  • Паводле ч. 2 арт. 361-1 абедзвюм жанчынам прызначылі па сем гадоў калоніі і штраф у памеры 3000 базавых велічынь (120 тысяч рублёў).
  • Паводле ч. 2 арт. 424 іх асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі без штрафу, а таксама пазбавілі права займаць пэўныя пасады цягам пяці гадоў.
  • Паводле ч. 3 арт. 130 жанчын асудзілі да шасці гадоў калоніі кожную, паводле ч. 3 арт. 361 — да сямі гадоў калоніі, паводле арт. 369-1 — да чатырох гадоў калоніі і штрафу ў памеры 1000 базавых велічынь (40 тысяч рублёў).
  • Паводле ч. 2 арт. 361-2 жанчын пазбавілі волі на пяць гадоў кожную.
  • Паводле ч. 2 арт. 361-4 Таццяну Марыніч асудзілі да чатырох гадоў калоніі, а Анастасію Хамянкову — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каментары3

  • Карацей, зноў рэпрэсіі
    03.12.2024
    Лукашысты, у вас мазгоў няма, калі вам падабаецца ў гэтым жыць
  • Штопор
    03.12.2024
    Синепалые быдлогопы в принципе не способны осознать, что есть "Имагуру"
  • Acab
    03.12.2024
    Бязьвінна караныя

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

Новай прэм’еркай Літвы мае стаць 44-гадовая прафсаюзніца3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

Пад Віцебскам будаўнікі выпадкова знайшлі бівень маманта ФОТАФАКТ1

У Кітаі ўспышка новай заразы2

Ёсць толькі адна ідэя, якая аб’ядноўвае ўсіх беларусаў29

Расія зноў рыхтуецца да выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»1

У мінскім рэстаране з безлімітам вісяць аб'явы аб штрафах за недаедзеную ежу. Уладальнік кажа, што так выхоўвае кліентаў3

Пазняк: Офіс Ціханоўскай ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь144

Блогеркі масава запісваюць відэа ў шалёнай позе на шпільках. Што адбываецца?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць