Гісторыя4343

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

У распараджэнне беларускіх журналістаў-расследавальнікаў «Бюро Медыя» трапілі копіі аналітычных запісак за 2022—2024 гады па гістарычнай палітыцы Беларусі, падрыхтаваных Расійскім інстытутам стратэгічных даследаванняў (РІСД). Гэты аналітычны цэнтр пры адміністрацыі Уладзіміра Пуціна дапамагае федэральным органам фармаваць дзяржаўную палітыку ў сферы нацыянальнай бяспекі.

Вадим Гигин Игорь Марзалюк Вадзім Гігін Ігар МарзалюкVadim Gigin Igor Marzalyuk
Вадзім Гігін (пасярэдзіне) і Ігар Марзалюк (справа) на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Лукашэнкі на базе НАН. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

РІСД узначальвае былы прэм’ер і кіраўнік Службы знешняй разведкі Міхаіл Фрадкоў.

Спецыялісты РІСД звяртаюць увагу на важнасць перыядаў так званай «старой гісторыі» ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта трактоўка перыядаў да XX стагоддзя вызначае месца краіны сярод іншых народаў і цывілізацый.

«Версія гэтай гісторыі [«старой гісторыі»], якая ўтрымліваецца ў беларускіх падручніках і культурна-гістарычных праграмах, радыкальна разыходзіцца з прынятай у Расіі, працягваючы фармаваць ідэнтычнасць беларусаў на, па сутнасці, антырасійскіх прынцыпах. (…)

У інтарэсах Расіі фарміраванне гістарычнай самасвядомасці беларусаў як прадстаўнікоў адной з рускімі цывілізацыі, а не як тых, хто жыве паміж Усходам і Захадам», — сказана ў аналітычнай запісцы за гэты год.

Расійскі інстытут падрыхтаваў падрабязную інструкцыю, як гэтага дабіцца. Некаторыя з пунктаў ужо рэалізаваныя на практыцы.

Russian-Belarusian Expert Advisory Council on History экспертно-консультативный российско-белорусский совет по истории экспертна-кансультацыйны расійска-беларускі савет па гісторыі
Пасяджэнне экспертна-кансультацыйнага расійска-беларускага савета па гісторыі. Май 2024. Фота: iinanb / Telegram

Да прыкладу, у 2023 годзе быў створаны экспертна-кансультацыйны расійска-беларускі савет па гісторыі, а ў 2024 годзе і міждзяржаўная камісія па гісторыі, каб «абмяркоўваць на міжурадавым узроўні змест школьных падручнікаў і падручнікаў для вышэйшай школы, канцэпцыі музейных экспазіцый, планаў па рэстаўрацыі гістарычных помнікаў».

Сёлета ў расійскіх і беларускіх студэнтаў з’явіўся адзіны падручнік па гісторыі Саюзнай дзяржавы.

У далейшых планах — рыхтаваць спецыялістаў па гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі і адкрываць навуковыя і аналітычныя цэнтры для іх далейшага працаўладкавання.

Расія хоча пашыраць працу з беларускімі гісторыкамі-заходнерусістамі, падтрымліваць іх грантамі, аплачваць стажыроўкі ў расійскіх архівах, мэтава фінансаваць спецыялізаваныя выданні, грамадска-інфармацыйныя праекты.

У якасці вучонага прарасійскай арыентацыі называюць дэпутата і гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Вадзіма Гігіна. А вось гісторык-дэпутат Ігар Марзалюк крытыкуецца ў дакументах РІСД за «радыкальна прапольскія погляды» на беларускую гісторыю.

Сярод мерапрыемстваў, прапісаных у інструкцыі, — увядзенне новага свята — Дня адзінства. Святкаваць яго прапануюць 24 кастрычніка, у дзень, калі ў 1795 годзе быў праведзены трэці падзел Рэчы Паспалітай, і беларускія землі канчаткова ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

У прэс-службе РІСД адмовіліся каментаваць журналістам падрыхтаваныя імі дакументы па гістарычнай палітыцы Беларусі.

Каментары43

  • $
    28.11.2024
    Няма ніякіх беларусаў, няма нават нейкіх там русінаў (калі заўгодна), няма ў іх ніякай гістрыі і не было ніколі, няма ў іх ніякай спадчыны - галадранцы яны. Увогуле - няма іх і быць не можа. Яны - фэйк.
  • ...
    28.11.2024
    Скоты. Надо бы монголов пораспросить подробнее на счет расейской истории.
  • Ёрк
    28.11.2024
    Acab, во як у крамлёўскага бота падгарае, што як раб гатоў цалаваць крамлёўскі ланцуг

Цяпер чытаюць

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана5

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У жудаснай аварыі пад Рэчыцай загінулі дачка і ўнук. Цяпер у бальніцы памерла і сама жанчына

«Не дазволім ніводнай кроплі нафты пакінуць рэгіён». Іран пагразіў «спальваць» усе судны ў Армузскім праліве2

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана5

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць