Свет44

Урад Літвы забараніў прыём грамадзян Беларусі ў мясцовае апалчэнне

У добраахвотніцкі Саюз стралкоў Літвы, інтэграваны ў сістэму Мінабароны Літвы, забаранілі прыём асоб з падвойным грамадзянствам, якія жывуць у краіне, калі адно з гэтых грамадзянстваў — беларускае або расійскае. Такую ініцыятыву абароннага ведамства на чарговым пасяджэнні ўхваліў урад Літвы.

Літоўскія стралкі. Фота: sauliusajunga.lt

Цяпер дакумент перадаецца на канчатковае зацвярджэнне ў парламент.

Аналагічнае рашэнне з нагоды армейскай службы асоб з падвойным грамадзянствам знаходзіцца на разглядзе Кабінета міністраў.

Спіс недружалюбных краін вызначае ўрад Літвы. У студзені 2024 года ў яго былі ўнесеныя Беларусь, Кітай і Расія.

У Саюз стралкоў Літвы цяпер уваходзяць 16 тыс. чалавек, што з'яўляецца максімумам за ўсю гісторыю гэтай структуры пасля аднаўлення літоўскай незалежнасці. За апошнія паўтара года ў стралкі запісалася каля 2 тыс. чалавек.

Каментары4

  • Махач
    07.11.2024
    А я вось чарку махнуў і падумаў: ці не пайсці мне ў літоўскае мясцовае апалчэнне? А яны забаранілі, паразіты! Пайду яшчэ чарку махану.
  • тутэйшы
    07.11.2024
    babrujčanin , ёсць
  • Gorliwy Litwin
    07.11.2024
    Дарма забаранілі. Наадварот, трэба было максімальна стымуляваць далучэнне беларусаў да абароны Літвы. Можа спатрэбіцца літаральна заўтра. Проста трэба лепш правяраць канкрэтнвх людзей

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

«Яна любіла жыццё». Памерла ўкраінская праваабаронца, якая дапамагала беларусам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць