Навука і тэхналогіі

Google стварае «Джарвіса» — паўнавартаснага ШІ-сакратара

ШІ-сакратар — наступная стадыя развіцця штучнага інтэлекту, якая ідзе пасля звычайных чат-ботаў і прадугледжвае перадачу частковага кантролю над вашымі прыладамі напрамую нейрасетцы. Канцэпцыя памочніка «Джарвіса», паказаная ў фільмах пра «Жалезнага чалавека», набывае форму рэальнага прадукта, які, паводле ўнутраных дакументаў кампаніі Google, будзе хутка анансаваны пад той жа назвай.

Герой коміксаў Marvel Тоні Старк (Роберт Даўні-малодшы) побач з візуальнай праекцыяй свайго штучнага памочніка «Джарвіса». Кадр з блакбастару «Мсціўцы. Эра Альтрона» 

Кампанія Google стварае штучны інтэлект (ШІ) пад працоўнай назвай Project Jarvis («Праект Джарвіс», ці проста «Джарвіс») — паўнавартаснага сакратара для палягчэння і паскарэння штодзённых задач чалавека.

Карыстальнікі змогуць даручыць «Джарвісу» самастойна ўводзіць тэкст у пошукавіку і збіраць інфармацыю ў інтэрнэце, запаўняць розныя формы, браніраваць квіткі ці нават рабіць пакупкі анлайн. Цяперашняя версія праекта пакуль што адаптаваная выключна для працы з браўзерам Chrome, паведамляюць некалькі крыніц выдання The Information.

Па інфармацыі выдання, «Джарвіс» заснаваны на ўжо існуючай мадэлі штучнага інтэлекту Gemini, і ягоны анонс можа адбыцца ў снежні. Аднак Google плануе правесці абмежаванае тэставанне прадукту перад афіцыйным запускам, каб ліквідаваць магчымыя памылкі і рызыкі. 

Рэч у тым, што «Джарвіс» зможа ўзаемадзейнічаць з асабістымі данымі карыстальнікаў, такімі як электронная пошта, працоўныя файлы і банкаўская інфармацыя. Таму Google падкрэслівае важнасць стварэння механізмаў абароны, каб абмежаваць доступ ШІ да адчувальнай інфармацыі карыстальнікаў, піша The Information.

Акрамя таго, Google разглядае магчымасць пашырэння функцыяналу «Джарвіса» за межы браўзера Chrome. У будучыні інструмент зможа выконваць каманды, звязаныя з кіраваннем усёй сістэмай камп'ютара ці смартфона, напрыклад, адкрываць працоўныя праграмы і размяшчаць іх на экране, падзяліліся крыніцы ў кампаніі.

Згодна з данымі The Information, «Джарвіс» — толькі адзін з многіх праектаў, накіраваных на аўтаматызацыю задач у браўзеры. Напрыклад, Microsoft працуе над нейрасеткай Copilot Vision, а Apple распрацоўвае сістэму, якая будзе распазнаваць інфармацыю на экране прылад і кіраваць іх праграмамі. Стартап Anthropic, у сваю чаргу, нядаўна прадставіў новую версію вядомай нейрасеткі Claude, якая цяпер можа выконваць прымітыўныя каманды карыстальніка на аўтаномнае кіраванне камп'ютарам.

Усё гэта сведчыць аб тым, што ў развіцці штучнага інтэлекту наступае чарговая рэвалюцыя — адыход ад стандартных і пасіўных чат-ботаў да ініцыятыўных мадэляў нейрасетак, якія адначасова з людзьмі, быццам другі пілот, будуць здольныя кіраваць любымі прыладамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць