Свет11

Генсак НАТА заклікаў членаў альянсу ігнараваць ядзерныя пагрозы Пуціна

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ мяркуе, што дзяржавы Альянсу не павінны баяцца ядзерных пагроз, якія практыкуе расійскі лідар Уладзімір Пуцін у спробе аслабіць вайсковую дапамогу Украіне з боку Захаду.

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Kin Cheung

На пытанне, ці варта саюзнікам па НАТА звяртаць увагу на расійскае «бразганне ядзернай зброяй», Рутэ адказаў, што не.

«Не, не варта, ды яны і не звяртаюць», — сказаў Марк Рутэ, якога цытуе Sky News.

Паводле слоў генсака Альянсу, ядзерныя вучэнні краін НАТА Steadfast Noon, якія пачынаюцца на наступным тыдні, прадэманструюць гатоўнасць арганізацыі адказаць на пагрозы Крамля.

«НАТА моцная. Мы можам супрацьстаяць любому суперніку. У нас ёсць усё неабходнае, каб гарантаваць бяспеку НАТА, супрацьстаяць любой пагрозе. І нас ніколі не запалохаюць краіны, якія не ўваходзяць у NATO, якія спрабуюць нам пагражаць. Гэта бескарысна, хай ён (Пуцін) лепш спыніць гэта рабіць», — падкрэсліў Марк Рутэ.

Таксама ён звярнуў увагу на тое, што цяпер важна, каб краіны правяралі і ўмацоўвалі абарону.

«Мы таксама ясна далі зразумець нашым праціўнікам, што гатовыя адказаць на любую пагрозу», — дадаў ён.

З панядзелка, 14 кастрычніка, НАТА пачне свае штогадовыя ядзерныя вучэнні Steadfast Noon. Раней Марк Рутэ ўжо заклікаў не слухаць ядзерныя пагрозы Расіі і падкрэсліў, што саюзнікі цяпер не бачаць прамых рызык прымянення ядзернай зброі.

Адказваючы на пытанне, ці не аслабляе Украіну тое, што саюзнікі, такія як Вялікабрытанія і ЗША, дагэтуль не далі дазволу Кіеву на выкарыстанне сваіх дальнабойных узбраенняў, напрыклад, крылатых ракет Storm Shadow, супраць цэляў на тэрыторыі Расіі, кіраўнік НАТА сказаў: «Я не ўпэўнены, што гэта так».

«Каб быць абсалютна зразумелым: галоўнае пытанне тут заключаецца ў тым, каб вайсковая дапамога працягвала паступаць ва Украіну, каб мы нарошчвалі таксама прамысловую вытворчасць ва Украіне, дапамагалі ім з гэтай масіўнай лагістыкай. Адна сістэма ўзбраенняў не зменіць зыход вайны», — мяркуе Рутэ.

Каментары1

  • Генsuck
    13.10.2024
    Боскі акронім.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць