Культура11

Перавыдалі «Мёртвым не баліць» Васіля Быкава

Надрукавалі кнігу ў Расіі.

Упершыню твор быў надрукаваны ў беларускім маладзёжным часопісе «Маладосць», на рускай мове праз год — у часопісе «Новый мир». У 1960-я і пазней, у 1970-я, гады аповесць не аднойчы, мякка кажучы, «прапрацоўвалі», нагадвае «Звязда».

Непрыняцце афіцыйнай крытыкай і ідэялагічным начальствам было звязана з вострай пастаноўкай пытання чалавечага выбару, праўдзівага адлюстравання складаных, як гераічных, так у адначассе і драматычных падзей. І ўсё ж «Мёртвым не баліць» — аповесць, якая ўжо болей паўвека хвалюе чытача, непакоіць свядомасць, прымушае думаць, прымушае шукаць як мастацкую, так і жыццёвую праўду. 

Чарговае выданне «Мёртвым не баліць» ажыццявіла мінскае выдавецтва «Попурри». Тыраж — 2500 экзэмпляраў. Аддрукавана кніга ў Першай узорнай друкарні» у Расіі, дакладней — у яе філіяле «Чэхаўскі Друкаваны Двор». 

Афармленне вокладкі, дасціпнае і разам з тым хвалюючае, эмацыйна прыцягальнае, належыць Анатолю Лазару. 

Набыць кнігу Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» можна ў кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама — у Мінску ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Каментары1

  • Acab
    09.10.2024
    Зьліліся сацыялісты падлукашэнкавыя і эміграцыйныя ў экстазе папілаванага на мінулавечную тэхналягічную прадукцыю бяз спажыўца бюджэту.
    Першыя хоць жлуктанулі з таго жбанка, а другіе ад любові да гермэсава злодзейскага мастацтва.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць