Грамадства

Абельская праінспектуе медустановы Мінска

Маніторынгавая група на чале з кіраўніком Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацразвіцці, галоўным доктарам Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Ірынай Абельскай праверыць медустановы Мінска, піша БелТА.

Фота: БелТА

Кіраўніцтва медыцынскіх устаноў Фрунзенскага раёна Мінска 1 кастрычніка 2024 года ў адміністрацыі названага раёна праводзіла семінар-нараду пры ўдзеле маніторынгавай групы, якая была створана ў 2023 годзе па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі.

Ірына Абельская ўдакладніла, што гэты семінар-нарада быў абумоўлены некалькімі прычынамі. У першую чаргу гэта звязана з неабходнасцю данесці да супрацоўнікаў медустаноў сістэмныя недахопы, выяўленыя ў момант маніторынгавай групы ў рэгіёнах Беларусі.

Яна патлумачыла, што міжведамасная рабочая група наведала значную частку ўстаноў у рэгіёнах краіны, аднак медустановы Мінска былі наведаны фрагментарна, эпізадычна. Абельская дадала, што, улічваючы вялікую колькасць арганізацый у Мінску, было прынята рашэнне данесці да супрацоўнікаў асноўныя заўвагі, якія носяць сістэмны характар, сустракаюцца па гэты дзень нягледзячы на тое, што міжведамасная рабочая група працуе другі год.

Абельская выказала перакананасць у тым, што агучаныя на семінары-нарадзе пытанні будуць прааналізаваны, а таксама ўлічаныя ў практыцы мінскіх арганізацый аховы здароўя. Яна звярнула ўвагу на тое, што магчымасцяў для ліквідацыі тых ці іншых заўваг значна больш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны15

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал26

У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет1

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны15

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць