Грамадства11

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх

Навукоўцы папярэджваюць, што па свеце пачаў распаўсюджвацца новы варыянт кавіду, які атрымаў назву XEC. Менавіта ён неўзабаве можа стаць асноўнай разнавіднасцю каранавіруса і выцесніць папярэднія, піша Бі-бі-сі.

Упершыню гэты варыянт быў знойдзены ў Германіі ў чэрвені гэтага года, і з тых часоў выпадкі XEC фіксаваліся ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і некалькіх іншых краінах, звяртае ўвагу амерыканскі навуковец, дырэктар Інстытута Scripps Research Эрык Топал.

Ён піша, што распаўсюджванне XEC «толькі пачынаецца». «Для гэтага спатрэбіцца шмат тыдняў, пара месяцаў, а потым ён сапраўды ўмацуецца і выкліча ўласную хвалю», — сказаў Топал газеце LA Times.

«Цалкам відавочна, што XEC становіцца асноўным. Падобна на тое, што ён стане наступным варыянтам. Але да моманту, калі яго распаўсюджванне дасягне высокіх узроўняў, пройдзе некалькі месяцаў», — лічыць ён.

XEC адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў некаторымі мутацыямі, якія могуць дапамагчы яго больш хуткаму распаўсюджванню, адзначаюць навукоўцы. Аднак яны лічаць, што існуючыя вакцыны павінны дапамагчы прадухіленню найбольш сур'ёзных наступстваў для здароўя чалавека.

Фармацэўтычная індустрыя пастаянна абнаўляе вакцыны супраць каранавіруса і пакуль яна не адаптавала іх да новага варыянту. Але гэта не азначае, што цяперашнія вакцыны супраць яго не працуюць.

Прафесар Франсуа Балу, кіраўнік Інстытута генетыкі ў універсітэцкім каледжы Лондана, сказаў Бі-бі-сі, што ў XEC ёсць «невялікая перавага з пункту гледжання распаўсюджвання» ў параўнанні з папярэднімі варыянтамі,

аднак існуючыя вакцыны па-ранейшаму служаць ад яго добрай абаронай.

Па прагнозах Балу, цалкам верагодна, што XEC можа стаць асноўным варыянтам Covid-19 падчас наступнай зімы.

Сімптомы

Сімптомы новага варыянту кавіду не адрозніваюцца ад тых, што фіксуюцца пры ўжо вядомых разнавіднасцях. Яны ўключаюць высокую тэмпературу, болі ў розных частках цела, стомленасць, кашаль або боль у горле.

Большасць людзей здаравеюць пасля кавіду на працягу некалькіх тыдняў, аднак у некаторых хвароба працякае даўжэй.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя, якая адсочвае статыстыку захворвання каранавірусам ва ўсіх краінах свету, абвясціла, што пандэмія кавіду скончылася ў 2022 годзе.

З моманту яе пачатку да канца чэрвеня 2024 года было пацверджана больш за 775 млн выпадкаў захворвання і больш за 7 млн смерцяў, сказана на сайце СААЗ.

Па даных СААЗ, з канца мая па канец чэрвеня было зафіксавана 135 тыс. новых выпадкаў кавіду, што амаль не адрозніваецца ад папярэдняга месяца. Пры гэтым колькасць памерлых склала за гэты час больш за 2 тыс., што на 3% менш у параўнанні з папярэднім перыядам.

Зрэшты, пасля заканчэння пандэміі і рэзкага падзення смяротнасці тэсты на кавід робяць нашмат менш людзей. Таму цяперашнія маштабы распаўсюджвання каранавіруса адсачыць складаней.

Каментары1

  • Дзяржаўны Канал
    17.09.2024
    Спрабуе разагнаць новую хвалю кавідагістэрыі

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць