Грамадства1212

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і член Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка выступіў з заявай з нагоды чарговага ўказа аб памілаванні палітвязняў, выдадзенага Лукашэнкам.

Павел Латушка на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні 3 жніўня

У сваёй заяве Латушка падкрэслівае, што само выкарыстанне тэрміна «памілаванне» ў дачыненні да дзеянняў Лукашэнкі — няслушнае, бо:

«Нельга памілаваць ні ў чым не вінаватых людзей, якіх ты кінуў за краты па фальшывых, палітычна матываваных прысудах».

Таксама ён адзначыў умоўнасць знаходжання людзей, якія выходзяць з турмаў, на волю, бо «гэтыя людзі знаходзяцца… у стане моцна зрэзаных правоў і пад перманентным кантролем сілавых ведамстваў. Яны застаюцца рэпрэсаванымі».

Урэшце,

«памілаваўшы» адных, рэжым Лукашэнкі кінуў за краты іншых беларусаў і распачаў яшчэ сотні крымінальных спраў. Рэпрэсіі не спыніліся, ні якасна, ні колькасна. Яны наадварот нарастаюць».

Пры гэтым Латушка звяртае ўвагу, як Лукашэнка спрабуе выкарыстоўваць свае памілаванні для прапаганды і перахопу парадку дня: маўляў,

«навязвае наратыў пра тое, што абмяркоўваць трэба толькі яго «памілаванні», а казаць пра рэпрэсіі, якія ўзмацняюцца, нельга ні ў якім выпадку. І тым больш нельга казаць пра санкцыі і ціск на рэжым з мэтай прымусу яго да поўнага спынення рэпрэсій».

Тое, што гэтыя наратывы «ўжо асобныя прадстаўнікі дэмсілаў за ім паўтараюць», Латушка лічыць кепскай праявай.

«Я думаю, што хтосьці павінен назваць рэчы сваімі імёнамі і сказаць, што гэта называецца ніяк інакш, як «стакгольмскі сіндром», — заяўляе Латушка.

І падкрэслівае:

«Рэпрэсіі павінны спыніцца. Пакуль яны працягваюцца — шукаць «пазітыўныя сігналы» ў дзеяннях Лукашэнкі бессэнсоўна. Лукашэнка павінен адказаць за ўсе свае злачынствы: забойствы, катаванні, масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў. Нельга забываць гэта».

Каментары12

  • Не трэба сябе падманваць Латушкамі
    16.09.2024
    А які толк ад самаго Латушкі акрамя таго што толькі робіць хайповыя заявы ?
  • Алесь
    16.09.2024
    Лукашенко сам не знает чего хочет. Отпустит 30,посадит 60. Отведет войска от территории Украины а через день вернет. Пусть вначале определится чего он хочет.
  • Рэгаліяў
    16.09.2024
    Поўны воз

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць