Грамадства22

«Неверагодна, што дзяржТБ можа так адкрыта хлусіць». Чалавек, якога БТ назвала куратарам японскага шпіёна, пракаментаваў сітуацыю

Паводле версіі КДБ, затрыманы выкладчык Гомельскага дзяржуніверсітэта Масатосі Наканісі атрымліваў заданні ад куратара з Японіі. Але чалавек, якога назвалі куратарам, заявіў, што гэта хлусня.

4 верасня стала вядома пра затрыманне ў Гомелі выкладчыка японскай мовы Масатосі Наканісі. На наступны дзень на «Беларусь 1» выйшаў сюжэт, у якім затрыманага называюць японскім шпіёнам. Па версіі КДБ, ён атрымліваў заданні ад куратара Масанары Сата — былога мужа яго сястры.

Выданне The Manichi апублікавала інтэрв'ю з бізнэсмэнам, якога беларускі КДБ лічыць куратарам японскага агента. Імя чалавека ў артыкуле не называецца, але можна меркаваць, што гаворка ідзе менавіта пра Сата.

Мужчына адмаўляе, што яны з Наканісі супрацоўнічаюць з японскімі спецслужбамі. Праграму БТ ён назваў «поўнай містыфікацыяй» і заклікаў да неадкладнага вызвалення Наканісі.

Прадпрымальнік звяртае ўвагу на скрын перапісак на японскай, якія былі апублікаваныя ў сюжэце. Паводле яго слоў, аўтары праграмы няправільна пераклалі паведамленні, сказіўшы іх першапачатковы сэнс.

Мужчына распавёў, што падтрымліваў добрыя стасункі з Наканісі, які быў братам ягонай жонкі. Яны сустракаліся некалькі разоў на год, у тым ліку пасля пераезду Наканісі ў Беларусь. Апошні раз яны размаўлялі ў красавіку 2024 года, абмяняўшыся простымі прывітаннямі.

У сюжэце БТ паведамлялася, што Сата быў звязаны з Нацыянальнай камісіяй грамадскай бяспекі Японіі, і што ён даваў указанні па шпіёнскай дзейнасці. У праграме быў паказаны абмен думкамі паміж ім і Наканісі ў якасці «доказу» гэтых абвінавачванняў.

У скрыне паведамлення Наканісі на японскай гаворыцца: «японскія кампаніі маюць толькі некалькі пераваг (для пранікнення сюды). Моц Кітая велізарная». Але пераклад ад БТ некалькі адрозніваецца: «што тычыцца нядаўняга нападу, то яно, падобна, з'яўляецца містыфікацыяй ЗША. Калі тут адбудзецца нешта падобнае, я вам абавязкова паведамлю. Па сутнасці мы не давяраем тут СМІ. Можна верыць толькі сваёй сетцы знаёмстваў».

Па словах мужчыны, паказаны ў тэлепраграме дыялог адбыўся некалькі гадоў таму і ўяўляў сабой адказ Наканісі на яго пытанне аб развіцці бізнэсу ў Беларусі, зададзенае выключна з цікаўнасці.

«Я проста хацеў даведацца, ці будзе прадукцыя маёй кампаніі запатрабаваная за мяжой, і гэта была цалкам звычайная размова для бізнэс-менеджара», — заявіў уладальнік кампаніі.

«Неверагодна, што дзяржаўны вяшчальнік мог так адкрыта хлусіць. Я дагэтуль не разумею, чаму я таксама аказаўся ўцягнутым у гэта».

Ён сказаў, што не атрымліваў ніякіх паведамленняў ад беларускіх уладаў.

Гаворачы аб Наканісі, мужчына адзначыў: «Ён з усіх сіл стараўся данесці японскую культуру ў Беларусь. Я не магу паверыць, што ён займаўся шпіянажам. Я спадзяюся, што ён вернецца ў Японію ў добрым здароўі як мага хутчэй».

Масатосі Наканісі затрымалі ў красавіку 2024 года. Яго абвінавачваюць па артыкуле аб агентурнай дзейнасці. Паводле версіі КДБ Беларусі, цягам шасці гадоў ён здабываў звесткі аб важных стратэгічных аб'ектах і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне для японскай выведкі.

Каментары2

  • Невероятным японцам
    13.09.2024
    "Неверагодна, што дзяржТБ можа так адкрыта хлусіць» - перад тым як даваць заявы, неабходна хоць мінімальна разабрацца ў сітуацыі і зразумець, што гэта не дзяржТБ, а рупар прапаганды хунты, якая трымае беларусаў у страху.
  • Ну, прама, неверагодна
    13.09.2024
    Русскій мір трымаецца на хлусні спрадвеку.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

У БДМУ прагназуюць конкурс сярод тых, хто паступае на мэтавыя месцы

ЗША зноў нанеслі маштабныя ўдары па Іране. Цэны на нафту тут жа падскочылі3

Вы мыеце гэтыя хатнія рэчы занадта рэдка3

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць