Рыжанкоў заявіў, што Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне
Кіраўнік беларускага МЗС таксама сказаў, што для Кітая і ўсіх краін «Пояса і шляху» Беларусь заўсёды будзе акном магчымасцяў у Еўропе.

Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне, краіна будзе заставацца акном магчымасцяў у Еўропе для такіх краін як Кітай, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на дзявятым саміце «Пояс і шлях» у Ганконгу, піша «Спутнік».
«Мы поўныя рашучасці не дапусціць уцягвання нашай краіны ў гэты канфлікт, і ў Беларусі ёсць цэлы арсенал інструментаў для гэтага», — заявіў Рыжанкоў. Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што для Мінска ініцыятыва «Пояс і шлях» стала своеасаблівым «поясам бяспекі».
Паводле яго слоў, некаторыя сілы спрабуюць спекуляваць на ролі Беларусі як ключавога звяна ў сухапутным транзіце.
«Гучныя пагрозы ў адрас чыгуначнага транзіту паміж Кітаем і Еўропай рэгулярна гучаць, напрыклад, з Варшавы», — падкрэсліў ён.
Але, па словах міністра, «адказная палітыка Мінска і прагматызм саміх еўрапейцаў аказваюць сваё ўздзеянне».
«Чыгуначны транзіт па беларускім участку маршруту Кітай—Еўропа—Кітай імкліва расце і набліжаецца да гістарычнага максімуму», — сказаў Рыжанкоў.
Пры гэтым кіраўнік МЗС падкрэсліў, што з улікам украінскай сітуацыі, а таксама абмежаванняў у балтыйскіх краінах, Беларусь з'яўляецца адзіным сухапутным маршрутам у Еўропу.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары