Свет55

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах

Поп-зорка Тэйлар Свіфт, рашэння якой чакала Амерыка, падтрымала кандыдатуру Камалы Харыс на пасаду прэзідэнта ЗША пасля дэбатаў. 

«Я аддам свой голас за Камалу Харыс і Ціма Уолза на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года», — напісала Свіфт у Instagram.

Яна распавяла, што на яе рашэнне выступіць публічна паўплывалі створаныя з дапамогай ШІ фатаграфіі, апублікаваныя Дональдам Трампам. На іх Свіфт нібыта падтрымлівае кандыдатуру рэспубліканца.

«Гэта прывяло мяне да высновы, што я павінна быць вельмі шчырай з нагоды маіх рэальных планаў на гэтыя выбары», — напісала яна.

Яна падпісала пост «бяздзетная кашатніца». Так — «кучкай няшчасных у жыцці бяздзетных кашатніц» — назваў кандыдат у віцэ-прэзідэнты ад рэспубліканцаў Джэй Дзі Вэнс палітыкаў-дэмакратаў. 

Каментары5

  • сенсация
    11.09.2024
    Очень неожиданное решение с ее стороны. Нам не тот Свифт отключили.
  • Долой поп звездунов
    11.09.2024
    Зачем нам это знать, мы не американцы.
  • Ватніку
    11.09.2024
    Долой поп звездунов, навошта нам тваю ведаць рускую мову, мы не расейцы

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць